сту́кат, ‑у, М ‑каце, м.

Моцны бесперапынны стук. Стукат і грукат, Машыны навокал снуюць. Астрэйка. Праз гэты грукат, да якога тут даўно прывыклі і людзі, і коні, і птушкі, сёння прабіваецца бадзёры стукат малатка па жалезе, нагадваючы мінулую касавіцу. Брыль. Брук грыміць стукатам колаў і конскіх падкоў. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрасі́ць, упрашу, упросіш, упросіць; зак., каго.

Настойліва просячы, угаварыць, пераканаць зрабіць што‑н., схіліць да чаго‑н. Нара не хацела ісці дамоў, але старая ўпрасіла яе пагаварыць з людзьмі. Дуброўскі. Колькі каштавала Шурку ўпрасіць Косціка ўзяць яго сёння з сабой у лес, — і вось ён нарэшце ідзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́мця, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.

Разм. Пра няспрытнага, непаваротлівага, нерухавага чалавека. Злосны і на ўвесь свет, і на самога сябе — «Цёрся, цямця, а тут і заняло!» — ён сеў і паехаў памалу. Брыль.

•••

Цямця-лямця — тое, што і цямця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́вель, ‑ю, м.

Разм. Тое, што і шчаўе. Гарась вышчыпваў з травы малады шчавель і нехаця яго еў. Каваль. Дзяўчат, што ходзяць на той бок [Дняпра] па шчавель, ягады і грыбы, перапраўляюць.. лодачнікі. Брыль. Як глуха тут перапляліся Палын, румянкі, медуніца, Крапіва, падбярозка, гірса, Шчавель, трыпутнік і мятліца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак.

1. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Ён спіць яшчэ, Андрэй.., харошы наш беларускі хлапчына, з якім цябе падружыла на гэты раз зноў дзіўна і нечакана паласкавелая доля. Брыль.

2. Тое, што і падружыцца. Едуць хлопцы дадому па шляху палявому. Яны разам служылі і навек падружылі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́тнішча, ‑а, н.

Вялікі кавалак матэрыялу. Стол для прэзідыума быў накрыты чырвоным палотнішчам. Барашка. Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй. Сіняўскі. / у вобразным ужыв. Хораша ўсё гэта выглядае, калі на шэрую зямлю, на лёд ракі і выбоі.. дарогі пасцелецца вялізнае палотнішча іскрыстай снежнай белі! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што‑н. У надбярэжных гушчарах хаваліся туманы, тонкай павалокаю застываючы над водамі. Пестрак. Праз павалоку рэдкіх хмар сонца свяціла, нібы з-пад абажура. Брыль.

2. Пялёнка на вачах; памутненне. [Старшы лейтэнант] насцярожыўся, стаў скрытным, вочы патухлі, схаваўшыся пад цьмянай павалокай. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае нормам. Нармальны атмасферны ціск. Нармальныя памеры. // Звычайны, прывычны. Нармальная работа. □ Вестка [пра забойства Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. // Натуральны. Нармальны колер скуры. // Разм. Такі, як трэба; добры. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў. Брыль.

2. Псіхічна здаровы. Нармальны чалавек. Прызнаць нармальным.

[Ад лац. normalis — прамалінейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслядзі́ць, ‑сляджу, ‑слядзіш, ‑слядзіць, ‑слядзім, ‑следзіце; зак.

Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе. Брыль. На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нацягнуць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. нацягнуцца (у 1 знач.).

2. Неправамернае дапушчэнне чаго‑н. У .. рабоце сустракаюцца часамі нацяжкі, надуманыя паралелі. Івашын. Алесь пацяшае.. [маці], часамі з горкай нацяжкай, што Толя напэўна жывы — ён ваюе і прыйдзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)