студэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да студэнта, студэнцтва. Студэнцкі гурток. Студэнцкі білет. □ Сцяпан .. скончыў першы курс будаўнічага інстытута і праводзіў дома свае першыя студэнцкія канікулы. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суадно́сіны, ‑сін; адз. няма.
Узаемныя адносіны; узаемная сувязь, залежнасць розных велічынь, прадметаў, з’яў. Суадносіны сіл. □ Усе зычныя знаходзяцца ў пэўных суадносінах, утвараючы сістэму зычных беларускай мовы. Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябро́ўства, ‑а, н.
Адносіны паміж кім‑н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтэрэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад. Сяброўства з Вікай адкрыла .. [Лаўрыку] цэлы свет новых радасцей. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сямідзесяціпяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў семдзесят пяць гадоў. // Які мае ўзрост у семдзесят пяць гадоў.
2. Які мае адносіны да сямідзесяціпяцігоддзя (у 2 знач.). Сямідзесяціпяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тваро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тварагу. Тварожная маса. // Прыгатаваны з тварагу. Тварожны пудынг. Тварожны сыр.
2. Звязаны з вырабам тварагу. Тварожны цэх малочнага завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трафі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да жыўлення органаў і тканак, да абмену рэчываў. Трафічная функцыя нервовай сістэмы. // Звязаны з расстройствам жыўлення, абмену рэчываў. Трафічная язва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турмалі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турмаліну, уласцівы яму. Турмалінавы бляск. Турмалінавыя крышталі. // Які мае ў сабе турмалін. Турмаліпавая жыла. // З турмалінам, аздоблены турмалінам. Турмалінавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тыпалогіі. Тыпалагічная класіфікацыя моў. Тыпалагічны метад. // Звязаны з вызначэннем агульнасці прыкмет якіх‑н. прадметаў, з’яў. Тыпалагічныя асаблівасці вышэйшай нервовай сістэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэксталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэксталогіі. Тэксталагічнае вывучэнне твораў Якуба Коласа. □ Важныя ўдакладненні .. дае тэксталагічнае супастаўленне «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» паводле ўсіх вядомых спісаў. Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укладны́, ‑ая, ‑ое.
1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі. Стол з укладнымі дошкамі. Укладны ліст.
2. Які мае адносіны да ўкладу 2 (у 1 знач.). Укладныя сумы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)