ліша́йнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лішайніку. Лішайнікавы грыб. // Які парос лішайнікам. Чым вышэй падымаешся ў горы, тым больш рэдкія дрэвы: пачынаецца лішайнікавая бязлесная тундра. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамянёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да праменя (у 2 знач.).
2. Які разыходзіцца з адной кропкі ў выглядзе праменяў. Прамянёвая сіметрыя.
•••
Прамянёвая хвароба гл. хвароба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафана́цыя, ‑і, ж.
Невуцкае скажэнне чаго‑н. агульнапрызнанага (ідэі, вучэння, твора мастацтва і пад.); непачцівыя адносіны да таго, што карыстаецца ўсеагульнай пашанай; апашленне. Прафанацыя ідэі. Прафанацыя навукі.
[Ад лац. profanatio — апашленне святыні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́тніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыватніка, уласцівы яму. Неўзабаве з-за павароткі ў гайку паказалася легкавушка, прыватніцкі масквіч.., — абдаўшы нас пахам бензіну, пакаціў далей. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцельства, ‑а, н.
Таварыскія адносіны; сяброўства. Кожны з .. [настаўнікаў], у меру сваіх душэўных сіл, асаблівасцей характару, прыносіў даніну на алтар дружбы і прыяцельства, калі гаварыць высокім стылем. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пянько́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пянькі. // Выраблены, зроблены з пянькі. Пяньковы пояс. Пяньковыя вяроўкі. □ Жанчына трымала ў левай руцэ аброць з вузлаватым пяньковым повадам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разго́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разгону (у 1 знач.).
2. Тое, што і разгоністы (у 1, 2 знач.). Шырокімі, разгоннымі хвалямі коціцца .. вецер. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны для яе. Разлівачны пункт нафтабазы. Разлівачная машына. □ Ад плавільнай печы плыў самавіты, увянчаны ззяннем разлівачны коўш. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рво́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рвоты. Рвотны акт. // Які выклікае рвоту. Рвотны сродак.
2. у знач. наз. рво́тнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае рвоту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыбака, рыбацтва. Што ёсць у Мартына? Стрэльба, рыбацкая снасць ды прыгожая постаць. Колас. Пагаслі агеньчыкі ў вокнах рыбацкага пасёлка. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)