пі́сарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пісара, уласцівы пісару. Усю ж работу па воласці вёў яго памочнік, Дубейка, які ўжо лічыўся кандыдатам на пісарскую пасаду. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пленэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пленэру.
•••
Пленэрны жывапіс — жывапіс, які імкнецца да перадачы натуральнага асвятлення і паветранага асяроддзя, рэальных адценняў колеру, што назіраюцца ў прыродзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пляжа. Ногі правальваліся ў драбнюткі, зусім як пляжны, пясок, пакідаючы на ім адбіткі слядоў. Шыцік. // Прызначаны для пляжа. Пляжны касцюм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамянёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэменю (у 1 знач.). Крамянёвая глыба. // Зроблены з крэменю. Крамянёвыя прылады першабытнага чалавека. // Які дзейнічае з дапамогай крэменю. Крамянёвая стрэльба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куна́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кунака. Кунацкая гасціннасць.
2. у знач. наз. куна́цкая, ‑ай, ж. Асобны пакой для кунакоў, гасцей у доме каўказскага горда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
купо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да купона (у 1 знач.). Купонны даход.
2. Які складаецца з купонаў (у 2 знач.), прызначаны для купонаў. Купонны шоўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які расце кустом (у 1, 2 знач.). Куставыя расліны.
2. Які мае адносіны да куста (у 3 знач.). Куставая нарада. Куставыя семінары агітатараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́даннікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ладанніку. Ладаннікавы куст.
2. у знач. наз. ла́даннікавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца ладаннік, санцацвет і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаку 1. Лакавыя фарбы. Лакавы бляск. // Які ўтрымлівае лак 1. Лакавы раствор.
2. Пакрыты лакам 1; накіраваны. Лакавыя туфлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ланцу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ланцуга (у 1 знач.). Ланцужны звон. // Зроблены з ланцугоў. Ланцужная падвеска. □ І ланцужныя рвуцца аковы, І змятаюцца здзеку будовы. Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)