*Ляшча́начка, крыч. лешча́начка ’невялікая прыбудоўка ля пуні, у якой захоўваецца сена’ (ДАБМ, к. 236). Утворана ад прыметніка ⁺ляшчаны, які з ле́ска 1 (гл.). Прыбудоўка як прымітыўнае збудаванне рабілася з арэшніку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Высачыня́ (БРС, Шат., Касп., Мядзв.), высачэ́нь (Бяльк.). Укр. височи́на, височиня́, височи́нь. Ад высокі з суф. ‑іна, ‑ень; нʼ з суф. ‑ыня (параўн. гаспадыня), які з ‑ынʼі (Карскі 2–3, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярце́нне ’вярчэнне (станка)’ (КТС, Ц. Гартны), укр. вертіння ’вярчэнне, свідраванне’, рус. вертение ’вярчэнне’ — рэгулярны аддзеяслоўны назоўнік, які, аднак, у літаратурнай мове не замацаваўся. Да вярце́ць (гл.). Параўн. таксама вярчэнне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гільяці́на (БРС). Рус. гильоти́на, укр. гільйоти́на. Запазычанне з франц. guillotine ’тс’ (ад уласнага імя ўрача Guillotinʼа, які прыдумаў гільяціну ў 1789 г.). Фасмер, 1, 406; Шанскі, 1, Г, 72–73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўпа́мкі (nieūpamki) ’не ў памяці, неўздагад’ (Пятк. 2), неўпамяткі ’тс’ (ТС). Да пимяць (гл.), ‑кі можа разглядацца як прыслоўны суфікс, які можа далучацца непасрэдна да кораня (Карскі 2–3, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паведамле́нне ’дзеянне паводле дзеясл. паведамляць — паведаміць, тое, аб чым паведамляюць; дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым.-н.’ (ТСБМ). Дэрыват ад паведаміць (гл. ведаць); апошняе калькіруе польск. powiadamiać (Гіст. лекс., 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бараві́нка гатунак яблыкаў’ (БРС). Відаць, з рус. борови́нка ’тс’ (лічыцца, што назва ўзнікла ад імя тульскага садавода Бравіна, які вывеў гэты сорт). Гл. Фасмер, 1, 195; Шанскі, 1, Б, 170.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазлі́вы ’маркі, які лёгка пэцкаецца’ (ТСБМ; дзярж., Жыв. сл.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы маз‑ і суф. ‑лів‑ы. Аднак тураў. мазлі́ву мае іншую семантыку — ’капрызны, спешчаны’ (ТС). Гл. маза 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маку́лінка ’макавінка’, ’крупінка, дробязь, драбніца’ (ТС, Нар. Гом.). Да мак (гл.). Адыменнае ўтварэнне з памяншальным суф. ‑ул‑ін‑к‑а, які з ‑ulʼа (Слаўскі, SP, 1, 110). Пар. таксама магу́лінка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мармы́рак ’таўстаморды чалавек, які стаіць нерухома і, мармычучы, лыпае вачыма або вытрэшчвае іх’ (полац., Нар. лекс.). У выніку прыпадабнення р…л > р…р з мармыль (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)