нагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуўшыся, нахіліцца. Жанчына нагнулася над дзіцём. Чорны. — Малайчына, што нічога не забыла, — пагладзіў дзед унучку па галоўцы, нагнуўся і пацалаваў. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагру́зчык, ‑а, м.

1. Тое, што і грузчык. Ездзілі на.. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго. Чорны.

2. Прыстасаванне для нагрузкі чаго‑н. Універсальны нагрузчык на трактар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., чаго.

Зжаць нейкую колькасць чаго‑н. Нажаць капу жыта. □ Толькі канчаючы работу, людзі заўважылі, як страшэнна многа яны пажалі збажыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыва́віцца, ‑віцца; незак.

Выдзяляць кроў; кроватачыць. Але ісці яму яшчэ было трудна і няможна: ад хады зноў крывавілася б рана. Колас. Па твары скрозь крывавілася абдзёртыя пляміны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражыві́ць, ‑жыўлю, ‑жывіш, ‑жывіць; зак.

У выразе: душу пражывіць — пракарміцца; падсілкавацца. [Тамаш:] Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Нічога не было. Душу не было чым пражывіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгне́чанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыгнесці — прыгнятаць (у 2 знач.).

2. Прыгнечаны, змрочны стан. Бесперапынны стан псіхікі ў напружаным прыгнечанні можа знішчыць у чалавеку імкненне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгуме́нне, ‑я, н.

Месца, плошча каля гумна. [Рыгор] падаўся ў двор, прайшоў на прыгуменне і ціхом адчыніў гуменныя дзверы. Чорны. Бацька і Хведзька былі на прыгуменні, ладзілі капец. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развар’ява́цца, ‑вар’ююся, ‑вар’юешся, ‑вар’юецца; зак.

Разм. Павесці сябе падобна вар’яту; раскрычацца. Часта льга было пачуць, як жанчыны крычаць на дзяцей: — Чаго вы развар’яваліся, як Пархвен каля пеўня! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́рмлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскарміць.

2. у знач. прым. Тоўсты, сыты. Напроці ж Сашкі сам Вэня здаваўся няспрытным і мешкаватым, раскормленым і старым. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угну́ць, угну, угнеш, угне; угнём, угняце; зак., што.

Тое, што і увагнуць (у 1, 2 знач.). Скуратовіч раптам угнуў плечы так, што яны сталі шырокія і круглыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)