ра́кавінны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ракавіны; зроблены з ракавіны (ракавін). Ракавінны вапняк. Ракавінная шкатулка.

2. Які мае ракавіну (у 1 знач.). Ракавінныя амёбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раство́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раствору; прызначаны для прыгатавання раствору. Хутка Зіна пачала працаваць мулярам, а Зоя пайшла ў брыгаду на растворны вузел. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнаду́шнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць раўнадушнага; абыякавыя, безудзельныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Чырвань заліла твар Ларысы: ёй зрабілася сорамна за сваю настаўніцу, за яе раўнадушнасць. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рту́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ртуці. Ртутны слупок. // Які змяшчае ў сабе ртуць. Ртутная руда. // Які дзейнічае пры дапамозе ртуці. Ртутны барометр. Ртутны тэрмометр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саркасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам. На твары Аўдзея прамільгнула кароценькая саркастычная ўсмешка. Шашкоў. Адносіны К. Чорнага да прадстаўнікоў «вышэйшай расы» падкрэслена саркастычныя. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́йбіцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейбіта. Цёплай, сейбіцкай жменяй Мы шчыра жыццё раскідалі, каб вясна расцвіла для людзей і на гэтай пакутнай зямлі. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рбскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Сербіі, сербаў, які належыць, уласцівы ім. Якраз тады [у 1914–1915 гадах] паэт [М. Багдановіч] напісаў цыкл песень, сярод якіх ёсць сербская «Смерць шэршня». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серві́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сервіза, уваходзіць у сервіз. Бліскучы дыск Юпітэра, што нагадваў спачатку размаляваную сервізную талерку, не змяшчаўся ўжо ў ілюмінатары. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серпанці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да серпанціну. Чаур бачыў невысокія скалістыя кратэры, голыя апоўзлыя пагоркі і бліскучыя дарогі, што серпанцінавымі стужкамі віліся паміж імі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вырабу чаго‑н. серыямі па пэўнаму стандарту. Серыйны выпуск навейшых тэлевізараў. // Які вырабляецца серыямі па пэўнаму ўзору. Серыйныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)