паабва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх. Паабварваць гародніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абвешаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабвешваць сцены карцінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабліва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абліць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзеці паабліваліся вадою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Адкаціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкочваць калоды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паад’язджа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ад’ехаць — пра ўсіх, многіх. Людзі паад’язджалі ўжо далекавата. Госці паад’язджалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазацярушваў сцежкі снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Навучыцца чаму‑н. — пра ўсіх, многіх. Усе панавучваліся шыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панані́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Нанізаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Спляжыць усё, многае або ўсіх, многіх. Папляжыць лясы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыма́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Прымазацца, прымкнуць да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх.