хапо́к, ‑пка, м.

1. Разм. Тое, што і ахапак. Кладзі на плыт хапок атавы, Пад галаву закладвай рукі, — І слухай, як рака каўтае вугроў, нібы вудоўі, пругкіх. Барадулін.

2. Рэзкі, кароткі рух; рывок. За адзін хапок.

•••

На хапок (хапка) — спяшаючыся, не затрачваючы многа часу. Паездка ў лес на хапок канчалася той ці іншай непрыемнасцю. Ермаловіч. Прыпяць не любіць тых, што бяруцца за справу на хапка. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаўно́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаўнака. Чаўночны цыліндр. Чаўночная шпулька. // Забяспечаны, абсталяваны чаўнаком, чаўнакамі. Чаўночнае прыстасаванне. // Які вырабляе чаўнакі. Чаўночны цэх. Чаўночная брыгада. // Які мае форму чаўнака. Чаўночная кветка. // Які вырабляецца, робіцца пры дапамозе чаўнака. Чаўночнае шво.

•••

Чаўночная дыпламатыя — мнагакратныя паездкі дыпламатычнай асобы з мэтай пачарговых сустрэч з прадстаўнікамі бакоў, якія вядуць перагаворы.

Чаўночны маршрут — пра рэгулярны рух транспарту паміж двума пунктамі на кароткай дыстанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́дзвіг1 ’гераічны ўчынак; важнае дзеянне’ (ТСБМ). Бел. слова запазыч. з ц.-слав.; параўн.: май месец пройшоў у холодном подвігу (ТС), што можна растлумачыць як “у змаганні з холадам”. Значэнне “барацьба, змаганне” ў гэтым кантэксце блізкае да значэння ст.-слав. подвигъ. Можна дапусціць, што ў тураўскай гаворцы яно захавалася з часоў непасрэднага ўплыву кірыла-мефодзіеўскай традыцыі (Цыхун, Зб. Талстому, 423). Укр. по́двиг ’подзвіг’, рус. по́двиг, славен. podvíg, серб.-харв. по̏двйг, балг. подвиг ’тс’. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 527), у гэтым значэнні — русізм. Гл. наступнае слова.

По́дзвіг2 ’зрух у рабоце’ (мядз., Нар. словатв.), по́двіх ’лямеш у плузе’ (ДАБМ, камент., 827). Рус. по́двигрух; ход, развіццё (справы, падзеяў)’, подвигрух’. Прасл. *podvigъ ад *dvig(a)ti ’падымаць, перамяшчаць’, якое выводзяць ад *dvigъ або *d(ъ)vigъ ’развіліна, раздвоены сук, які служыў сродкам падымання ці перамяшчэння’, роднасны ням. Zweig ’галіна’ (Трубачоў, ЭССЯ, 5, 168). Але Мартынаў (Зб. Крапіве, 211–212) мяркуе, што ўсх.-палес. pódwih ’дубовая галінка для ўмацавання правай паліцы сахі’ выводзіцца з *pod‑vig, дзе другая частка слова звязана з серб.-харв. вигови ’сіло, пута’, виг ’пастка’, што, магчыма, сведчыць пра аманімію формаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жва́ка, жва́чка ’ежа (або нейкі прадмет), што шматразова перажоўваецца’ (ТСБМ). Рус. жвак, жва́ка, жва́чка, укр. жва́ка, жва́чка ’тс’, серб.-луж. žwak, в.-луж. žwačk, н.-луж. žwack ’тс’, балг. дыял. жва́ка, жва́чка ’тс’, серб.-харв. жва́ка ’тс’, жва̑к ’жавок, адзін рух сківіц пры жаванні’. Няма сумнення пра корань *žьv‑a‑ (гл. жава́ць). Далейшае ўтварэнне або ад жвакати бяссуфіксным спосабам (Лідэн у Зб. Міккале, 120, паводле Фасмера, 2, 37) або з суфіксам ‑к‑, як драка (Шанскі, 1, 5, 279), і памяншальным ‑ьк‑а (параўн. драчка), што больш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Працэ́сія ’ўрачыстае мнагалюднае шэсце’ (ТСБМ), ’хрэсны ход’ (Нас., Гарэц.). Крыніцай слова з’яўляецца лац. prōcēssīoрух наперад’ (Фасмер, 3, 386), але вызначыць, праз польскае ці рускае пасрэдніцтва было запазычана слова, цяжка (Гіст. лекс., 260). Відаць, у першым значэнні слова запазычана з рус. проце́ссия ’тс’, якое, у сваю чаргу, праз польск. procesja ’хрэсны ход, царкоўнае шэсце; шэсце, чарада’ ўзыходзіць да вышэйназванай лац. крыніцы (параўн. Фасмер, там жа), а ў другім — з польскай. Ст.-бел. процесия, процесыя, процессия, процессыя ’шэсце’ з польск. procesja < лац. prōcēssiō (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разго́н1 ’гвалтоўнае рассейванне тлуму’, ’рух з паступова нарастаючай скорасцю’ (ТСБМ), ’размах’ (Касп.), ’разбег’ (ашм., Стан.). Ад раз- і гнаць, ганяць (гл.).

Разго́н2 ’пасаг маладой у выглядзе гаспадарчай маёмасці, статак’ (Федар.). Магчыма, семантычная інавацыя на базе разагнаць, разагна́цца, г. зн. даць асновы і стымул для далейшага развіцця сямейнай гаспадаркі. У песні чаргуецца з прыгон, параўн.: Wyżań swuoj razhòn, wyżań swuoj pryhòn, / katory da minie nahnàła (там жа). Розныя тыпы пасагу?

Разгон3 ’расліна расходнік, Glechoma hederacea L.’ (Касп.). Відаць, сінанімічнае ўтварэнне да асноўнай назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страмяну́ць ‘рынуцца’ (шчуч., З нар. сл.), ‘кінуць, кінуцца’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. стрімну́ти ‘кінуцца’. Роднаснае рус. стреми́ть ‘накіроўвацца, хутка рухацца’, серб.-харв. стре́мити ‘імкнуцца, прагнуць’, славен. stramíti ‘прагнуць’, балг. стремя́ се ‘імкнуцца, прагнуць’, макед. стреми се ‘тс’, ст.-слав. стрьмити ‘тс’. Прасл. *stremiti ‘накіроўваць, скіроўваць’, роднаснае *strьměti, *stromъ (гл. страміць). Паводле Младэнавай (Нов. в рус. этим., 224), узыходзіць да і.-е. *ster‑m‑ < *ster‑, што першапачаткова абазначала рух у любым кірунку. Гл. таксама Фасмер, 3, 775; Варбат, Этимология–1994–1996, 39; ЕСУМ, 5, 437–438.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц. tour ‘вежа’ < лац. turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел. тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск. tura ‘тс’, якое з франц. tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.

Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск. tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц. tour, што з сярэднявечнага лац. turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сок (род. со́ку) м., в разн. знач. сок;

стра́ўнікавы с. — желу́дочный сок;

бяро́завы с. — берёзовый сок;

рух со́каўбот. движе́ние со́ков;

вары́цца ў сваі́м саку́ — вари́ться в со́бственном соку́;

вы́ціснуць (усе́) со́кі — вы́жать (все) со́ки;

у са́мым саку́ — в са́мом соку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́т, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).

2. ‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі. Ставер. Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы... Калачынскі.

3. ‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе. // Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах. Асіпенка.

4. ‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. □ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях. М. Ткачоў.

5. ‑у. Спец. Рух па інерцыі.

6. ‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.

7. ‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)