лю́бячы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад любіць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Поўны любві, любасці; які любіць. Любячая маці.
3. Дзеепрысл. незак. ад любіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зба́лаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збалаваць.
2. у знач. прым. Раздураны, які прывык да таго, каб яго жаданні і капрызы выконваліся; капрызны. Збалаванае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дублі́руючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад дубліраваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які дубліруе, з’яўляецца дублёрам. Дубліруючы састаў каманды.
3. Дзеепрысл. незак. ад дубліраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцюмі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад касцюміраваць.
2. у знач. прым. Адзеты ў маскарадны або тэатральны касцюм. // З удзельнікамі, адзетымі ў маскарадныя касцюмы. Касцюміраваны баль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нала́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наладзіць.
2. у знач. прым. Добра арганізаваны. Наладжаная праца. □ Наладжаную плынь школьных заняткаў нечаканым чынам парушыў Іван Анцыпік. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад падгарэць.
2. у знач. прым. Які падгарэў. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю і падгарэлаю бульбаю. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклы́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паклычыць.
2. у знач. прым. Ускудлачаны, пакамечаны. Раіса Андрэеўна пяшчотна пацалавала Сярожу, расчасала на галоўцы белыя паклычаныя валасы. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́нчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патанчыць.
2. у знач. прым. Вытанчаны, тонкі. Самы лепшы і самы патончаны густ тут не знойдзе ніякай заганы. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапаліць.
2. у знач. прым. Які перапаліўся, сапсаваўся ад празмернага награвання. На папялішчы .. валяліся перапаленыя балеі, каструлі, бляха... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.
2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)