По́пур ’крывасмок’ (Шн. 2), рус. смал. попуря ’мярцвяк, які з’яўляецца да жывых і мучыць іх’ (Шн. 2). Няясна. Фанетыка не дазваляе звязаць з вупыр, ву́пар ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Расто́пша, росто́пша ’дуброўка серабрыстая, Potentilla argentea L.’ (лельч., Нар. лекс.), параўн. укр. ростопша́ ’растаропша, Silybum marianum L.’. Няясна; магчыма, звязана з папярэднім словам з-за разложыстасці расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селяхта́ць (селехта́ті) ‘казытаць’ (лун., Шатал.), селехта́ці ‘тс’ (Сл. Брэс.). Няясна, магчыма, гукапераймальнае, параўн.’ польск. łechtac ‘тс’, якое Брукнер (309) збліжае з łoskotać ‘тс’, гл. ласкатаць. Параўн. ляхотка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыль ‘прачуханец’: даў тылі, як заяц кабыле (Вушац. сл.). Няясна. Дэфармаванае тыле ‘столькі’ (гл.)? Параўн. ст.-бел. тыле ‘тс’ (XVI ст., ГСБМ), укр. тиль‑тиль ‘ледзь-ледзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ха1 ’рухавая, вельмі балбатлівая жанчына’ (мсцісл., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, як соня (гопаць). Да лахаць 2 (гл.).

Ла́ха2 ’крысо’ (Яўс.). Няясна. Магчыма, да лахі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лымаковы ў выразе: лыка лымакове ’лыка; якім апаясваюць каравай, калі ён падрасце на стале’ (Сцеп.). Няясна. Магчыма, да лі́мах (гл.), г. зн. лыка, якое не нясе функцыянальнай нагрузкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́сырава ’начыста, зусім’: душа вылазіць насырава (калі нясуць непасільнае, Ян.). Няясна, магчыма, да сыравы ’суравы’ (Ян.), г. зн. ’без апрацоўкі, у сырым выглядзе’, аднак семантычная сувязь застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тусны ’непрывабны’ (Касп.). Няясна; магчыма, да нет ’няма’ (гл.), параўн. рус. раз. мтуся ’няма, не’, алан. неп/шка ’нікчэмны чалавек’. Наўрад ці з няту́с(к)ны ’няяркі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дундзі́ць ’гаварыць недарэчнае, бубніць’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. dundė́ti ’гаварыць’ (гл. Сл. паўн.-зах.).

Ду́ндзіць ’ссаць’ (Шат., Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ду́нда ’соска’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)