садо́ўніцтва, ‑а, н.

1. Занятак садоўніка; майстэрства даглядаць сад.

2. Развядзенне садовых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Даручылі мне людзі нашы крыху падвучыцца і ўзяць у калгасе садоўніцтва ў свае рукі. Скрыпка. // Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні і вырошчванні садоў. Ад уваходу пачынаецца жывапісная алея — выдатны ўзор дасягненняў нашага дэкаратыўнага садоўніцтва. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́цца, скаруся, скорышся, скорыцца; зак.

Разм. Тое, што і пакарыцца. Групка людзей, з’яднаных адзіным жаданнем — лепш, памерці, чым скарыцца, — трымала абарону Брэсцкай крэпасці. Гурскі. Паэт, звязаны дружбаю і клятвай з падпольшчыкамі, не скарыўся на допыце і не кінуў пяра. У. Калеснік. Бяда, відаць, зламала Кудзіна, і ён ужо крыху скарыўся перад абставінамі. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смугля́вы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку смуглы; смуглаваты. Смуглявы тварык. □ На смуглявую, чыстую, дзявочай свежасці скуру брытву браць трэба было самую вострую. Карпюк. // Які мае такую скуру. І вось выходзіць хлопец статны, Крыху смуглявы, малады, Танкіст і песе[ннік] выдатны, І сам прыгожы, хоць куды. Колас. Мікола сапраўды нагадваў цыгана — такі ён быў чорны, смуглявы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагадзя́, прысл.

Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздрыгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і уздрыгнуцца. Гучны вокліч «Стой!» прымусіў Гудовіча ўздрыгануцца. Пятніцкі. «Дарагія землякі і зямлячкі!» — голас Любы крыху ўздрыгануўся. Васілевіч. Калі Дзямід Сыч вярнуўся на папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч. У танк маёра ўдарыў снарад, машына ўздрыганулася і стала. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да яма (у 1 знач.), ямка.

2. Невялікая ўпадзіна на шчацэ, падбародку і пад. У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вуснах здзіўленая ўсмешка. Хомчанка. Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыжа́ляцькрыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну)’ (дзярж., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жа́лець ’тлець’ (гл.; таксама жу́ляць, жу́раць), для якога, відаць, можна прапанаваць прасл. *žalěti, параўн. таксама каш. žaleć ’тлець’ (на апошняе, як і на ст.-польск. žal ’працэс гарэння’, звярнуў увагу яшчэ Ільінскі; гл. Бярнштэйн, Чередования, 12). Такім чынам, ёсць падставы рэканструяваць пару *žalěti/*žalь, адпаведную *žariti/*žarъ. Абедзве пары суадносяцца з і.-е. сінанімічнымі каранямі *g​her‑/g​hel; параўн. яшчэ і.-е. *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, добра адлюстраванае ў германскіх мовах (Покарны, 1, 399, 495; Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272). Параўн. таксама балг. дыял. прижулям ’(пра сонца) прыпячы, напячы’, якое, згодна з БЕР, 5, 710, ад жуля ’пячы, шчымець’, што, магчыма, звязана з зыходнай формай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот. Сабаленка. // безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашкра́баны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашкрабаць.

2. у знач. прым. З драпінамі, з пісягамі. Па баках [люстэрка] скрозь пашкрабанае, а пасярэдзіне, крыху бліжэй да левага кутка, уелася ў яго нейкая белая пляма. Васілёнак. Наваль адразу прыкмеціў і латку на чорнай спадніцы, і тое, што пальцы рук яе пашкрабаныя і далоні крышачку прыпухлі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

1. Сагрэцца, нагрэцца, размясціўшыся дзе‑н. у цяпле, каля цяпла. Толькі пад раніцу я заснуў, прыгрэўшыся ля агню. Ляўданскі. Пятро Пятровіч забіў гадзюку, якая прыгрэлася на вясновым сонцы. Навуменка. // Крыху нагрэцца, стаць цяплейшым. — Кідай, дачушка, прасніцу. Прынясі дзежку з клеці, няхай прыгрэецца ў хаце. Колас.

2. перан. Знайсці прытулак; прыжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)