Са́ван ’пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сава́ны мн. ’тс’ (Байк. і Некр.). Рус. са́ван, ст.-рус., царк.-слав. савань. Праз грэч. σάβανον з сяміцкіх моў, параўн. араб. sabanijjat, г. зн. ’тканіна, якую рабілі ў Сабане каля Багдада’; гл. Міклашыч, 288; Фасмер, 3, 542 з іншай літаратурай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́цень ‘голуб-вяхір, Palumbus torquatus’ (Мядзв.). Параўн. укр. три́путень, три́потень, а таксама при́путень ‘голуб Columba palumbus L.’, рус. припутень ‘тс’. Ад прыкаля’ і пуць ‘шлях, дарога’ — гэта птушка часта водзіцца ля дарог, назва ўтворана аналагічна да ўкр. поруче́йник, побере́жниця, підʼя́лівчак, подборозня́ і інш. (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабе́рац, ‑рца, м.

Абл. Дыванок пад ногі. На сценах віселі розныя фатаграфіі, малюнкі ў прыгожых аправах, мяккая, абітая чырвоным плюшам мэбля, каберац каля стала, прыгожы абрус, — усё казала за тое, што Грынько жыў панам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.

1. Злавіць, вылавіць нейкую частку каго‑н. У 1939 годзе адлавілі каля фермы двух, а ў 1940 годзе шэсць лісянят. В. Вольскі.

2. Скончыць лавіць, перастаць займацца лоўляй каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́стра, ‑ы, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.

[Ад грэч. astron — зорка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.

Разм. Пхнуць, штурхнуць. Праходзячы каля палоннага, Крыстэль абавязкова старалася зачапіць яго, папхнуць худою загарэлай ручкай ці тузануць за мундзір і адбегчыся, нібы просячы: «Ану, дагані!» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парка́нчык, ‑а, м.

Памянш. да паркан; невысокі паркан. Машына стаяла каля самага ганка. Ніколі гэтага не дазвалялася, каб ламаць кусты і парканчык. Лобан. Вось і домік сувязнога. Невысокі парканчык, праз які відаць увесь двор. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменда́нцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каменданта, належыць яму. Каменданцкая служба. Каменданцкі патруль.

2. у знач. наз. каменда́нцкая, ‑ай, ж. Службовае памяшканне каменданта. Каля каменданцкай стаяў натоўп вайскоўцаў. Хадкевіч.

•••

Каменданцкая гадзіна гл. гадзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катэ́дж, ‑а, м.

Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.

[Англ. cottage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качарэ́жнік, ‑а, м.

Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Матка паставіла чапялу ў качарэжнік і падышла да стала. Пянкрат. У качарэжніку, замест чапялы і вілак, стаяла на табурэце ацынкаванае вядро. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)