шлёпацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Гучна, з пляскам, шумам стукацца, біцца аб што‑н. Вялікі саган з капустай быў абхоплены полымем. Вар у ім.. шлёпаўся. Бядуля.

2. Шумна, з глухім гукам падаць; плюхацца. Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі кры[ла]мі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду. Колас. Часта і густа шлёпаліся міны і снарады. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчы ’легчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шиевялікі жывот, пуза’, укр. при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр. горбу́ша. Новае запазычанне з рус. горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́пны ’буйны, грубы’ (ТС). Укр. крупний, рус. крупный ’тс’, балг. крупен, серб.-харв. кру́пан ’тс’, польск. krupny ’крупавы’, чэш. krupny ’тс’. З гэтага супастаўлення відаць, што пераход у значэнні ’крупавы’ > ’крупны, вялікі’ звязаны з супрацьпастаўленнем мукакрупа («крупная» мука, з нямолатымі зярнятамі). Параўн. балг. крупно (брашно) ’крупная (мука)’ (Трубачоў, Дополн., 2, 386). Гл. крупы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурлі́ць ’бурліць’. Рус. бурли́ть, укр. бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус. бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабін цвет ’расліна Plantago major L., трыпутнік вялікі’ (Кіс.). Паколькі іншыя назвы расліны бабка (гл.) звязваюцца з прасл. абазначэннем жанчыны — baba, babъka (ба́бка ’лекі баб-знахарак’), то і гэты выраз, відаць, такога ж паходжання (бабін цвет ’кветка, цвет бабы-знахаркі’). Параўн. чэш. babí list (Махэк, Jména rostl., 218). Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўшы́н ’збан’. Іменна ў такой форме гэта лексема сустракаецца ў некаторых бел. гаворках (агляд гл. у Лаўчутэ, Сл., 39). Гэта запазычанне з літ. мовы мае крыніцай літ. формы *kaušinas, *kaušynasвялікі збан’ (у аснове ляжыць форма kaušas ’коўш’). Гл. Лаўчутэ, там жа; Фасмер, 2, 397–398. Такім чынам, формы тыпу кадшый трэба разглядаць як зыходныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус. тайфу́н ’тс’ з англ. typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт. tai fêngвялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб. tūfán ’віхор’ (< грэч. τυφών).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спі́на, -ы, мн. -ы, спін, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

Выпрастаць спіну.

Гнуць спіну

1) многа і цяжка працаваць на каго-н.;

2) перад кім пакланяцца, угоднічаць.

За спінай вялікі вопыт работы — у мінулым.

На ўласнай спіне зведаць што-н. — на сваім вопыце.

Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што-н.

Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. — выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Рабіць што-н. за спінай у каго-н. — без ведама каго-н.

|| памянш. спі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. спінны́, -а́я, -о́е.

Спінныя пазванкі.

С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магазі́н, ‑а, м.

1. Прадпрыемства рознічнага гандлю; крама. Прадуктовы магазін. Прамтаварны магазін. □ — А гэта вось дом стаіць, — кажа.. [Люся]. — Вялікі-вялікі! І магазін, дзе прадаецца хлеб. Брыль.

2. Спец. Прыстасаванне ў апараце або прыборы ў выглядзе каробкі або трубкі, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напрыклад, патронаў у аўтамат). Як толькі пачало цямнець, я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны з патронамі і пайшоў на ўмоўленыя кватэры. Карпюк. // Запасное месца ў вуллі для мёду на выпадак багатага медазбору. // Дапаможная прылада для электратэхнічных вымярэнняў.

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу. Моўчкі наліла [Галіна] ў магазін газы, падраўняла нажнічкамі кнот, запаліла яго і павесіла лямпу ў куце над сталом. Галавач.

4. Уст. Будынак, у якім захоўвалася грамадскае збожжа. Праходзячы міма вёсачкі, сябры ціхенька падкраліся да магазіна, дзе хавалася збожжа, і прыбілі на сценах некалькі лістовак і брашур. Колас.

[Фр. magazin, іт. magazzino ад араб. mahāzin — склады.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)