пле́сня, ‑і, ж.

1. Мікраскапічны грыбок у выглядзе пушыстага налёту розных колераў, які ўтвараецца на харчовых прадуктах, рэчах хатняга ўжытку, на жывёльных і раслінных рэштках пры пэўнай тэмпературы і вільготнасці. Накрытая плесняю, стаяла ў канале жоўтая, падобная на чай, тарфяная вада. Краўчанка. Сцены і столь ад вільгаці пакрыліся плесняй, абвальваецца тынкоўка. «Звязда».

2. перан. Пра элементы распаду, разлажэння ў псіхіцы, ідэалогіі і пад. [Пракоп] не бачыць плесні заскарузлага ў сваёй старадаўнасці вясковага жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляска́цца 1, пляшчуся, плешчашся, плешчацца; незак.

1. Рухаючыся, удараючыся аб што‑н., рабіць шум, пляск (пра вадкасць). Вакол урачыстая цішыня і спакой. Павольна плешчацца аб каменне вада. С. Александровіч.

2. Рухаючыся ў вадзе, рабіць шум, пляск; плюхацца. Рыбы пляскаліся, падскокваючы над вадою. «Маладосць». // Абліваць сябе або адзін аднаго вадой. Да ракі, да чыстае затокі Бег асілак лёгка перад ёй [Марынай], І вадой пляскаліся, як дзеці. Бялевіч.

пляска́цца 2, плешчацца; незак.

Зал. да пляскаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убы́ць, убуду, убудзеш, убудзе; пр. убыў, убыла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшаць, убавіцца ў колькасці, аб’ёме, сіле і пад. Убыла вада ў сажалцы. Убыў дзень. // Знікнуць, аслабець. Убыла рашучасць.

2. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе‑н. Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. Чорны. // Ужыцца з кім‑н. [Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрукто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фрукта, фруктаў (у 1 знач.); уласцівы фрукту. Фруктовы сезон. Фруктовы пах. // Прызначаны для гандлю фруктамі. Фруктовы магазін.

2. Які дае фрукты, з фруктамі. Фруктовыя дрэвы. // Які складаецца з дрэў або кустоў, што даюць плады. Фруктовы сад.

3. Прыгатаваны з фруктаў. Фруктовае марожанае. □ На століках — фруктовая вада, яблыкі ў вазах, цукеркі. Савіцкі. А яшчэ ўсіх пачаставала [маці] цукеркамі-падушачкамі з фруктовай начынкай, якія вельмі любіла Васілінка. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацячы́ сов.

1. (попасть, влиться куда-л.) зате́чь;

вада́ ~цякла́ за каўне́р — вода́ затекла́ за воротни́к;

2. зате́чь, онеме́ть;

ногі ~цяклі́ — но́ги затекли́ (онеме́ли);

3. (опухнуть) оте́чь, зате́чь;

4. переста́ть течь, замо́кнуть;

бо́чка ~цякла́ — бо́чка переста́ла течь (замо́кла)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жо́ўты прям., перен. жёлтый;

~тая фа́рба — жёлтая кра́ска;

~тая прэ́са — жёлтая пре́сса;

~тая вада́мед. жёлтая вода́;

~тая ліхама́нка — жёлтая лихора́дка;

~тая ра́са — жёлтая ра́са;

ж. біле́т — жёлтый биле́т;

ж. дом — жёлтый дом;

~тая пля́маанат. жёлтое пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панано́сіць сов. (во множестве) нанести́, понанести́; (притащить — ещё) натащи́ть;

п. кніг — нанести́ книг;

вада́ ~сіла пяску́ — вода́ нанесла́ песку́;

п. гразі́ ў ха́ту — нанести́ (натащи́ть) гря́зи в дом;

п. на ка́рту но́выя аб’е́кты — нанести́ на ка́рту но́вые объе́кты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́наСцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав. брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв. брна ’гразь’, славен. bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав. *brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -адзі́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).

Лісце ўсё апала.

2. Паменшыцца ў аб’ёме, панізіцца ўзроўнем, спасці.

Вада за ноч на рацэ апала.

Чалавек схуднеў, шчокі апалі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца, упасці, звіснуць.

Пасмы валасоў апалі на лоб.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.

Апалі росы на лугах.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыйсці, апусціцца.

Ціхі вечар апаў на зямлю.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пагоршыцца, сапсавацца.

Апаў настрой.

7. перан. Знікнуць, прапасці.

Няхай смутак ападзе!

|| незак. апада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. апа́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калу́жа ’лужына’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.; Сцяц., Словаўтв.; слаўг., Яшк., вусн. паведамл.), ’балоціна’ (гродз., Сл. паўн.-зах., 2, 381, параўн. ілюстрацыю: «Жабы па калужах водзяцца»), ’калдобіна’ (хойн., Шатал.), калужына ’лужына пасля дажджу на дарозе’ (кліч., Жыв. сл.; Касп., Мат. Гом.; слаўг., Яшк., вусн. паведамл.), бых., ветк., рэч., Яшк.), ’азярына са светлай вадой на лузе’ (рэч., Яшк.), калужка ’лужына’ (жытк., Яшк.), калужынка (віц., Шн.), калужэнька (брэсц., КЭС), далей адзначаюцца формы калюжа ’лужына’ (Мат. Гом.), ’мокрае месца, лужына, балоціна’ (жытк., Яшк.), калюжына ’тс’ (БРС, ТСБМ, Мат. Гом.), ’выбоіна, яма на дарозе ад кола, яміна’ (Гарэц., Нас.). Укр. калюжа ’лужына’, зах. калюжа ’тс’, ’гразь’, ’гразь, прынесеная вадой’, бук. ’брудная вада’; рус. калужа ’стаячая вада, ціна, гразь’ (паўдн.), вельмі пашыраны дэрыват калужина ’лужына і пад.’ (цвяр., ярасл., кастр., кур., вяп., уладз., ніжнегар., перм. і да т. п.), ’бруднае, мокрае месца; дрыгва’, ’выбоіна на дарозе’ і інш., кур., зах.-бран., тульск. і інш. калюжа ’лужына’, кур.вада ў выбоінах’, паўдн., тульск. і інш. ’балоцістае месца, дрыгва, гразь’, кур., данск. калюжына ’лужына’ смал., пск., маск. ’невялікая, але глыбокая выбоіна, дзе ў час дажджу збіраецца вада’, пск., смал. ’балоцістае месца, твань’, калюжка і інш., польск. kałuża ’невялікае паглыбленне са стаячай балоцістай вадой’ (ст.-польск. з XV ст., таго ж часу і дыял. kałuż ’твань, дрыгва’), ст.-польск. ’лагчына, канава з бруднай вадой і да т. п.’, ’невялікая сажалка’, дыял. форма яшчэ kałuża, чэш. kaluž, kaluže ’лужына’, слова адзначаецца і ў гаворках, славац. kaluża ’брудная вада, лужына’, славен. kalúža ’лужына’, серб.-харв. уст., дыял. kàluža ’гразь, лужына’, серб. ка̀љужа ’тс’. Слав. прыклады дазваляюць рэканструкцыю праслав. kaluža, kalʼuža, якое, відаць, з’яўляецца навацыяй да формы kaluga (параўн. калюжа, гл.). Лічыцца вытворным ад kalъ (фармант ‑ug‑ja), гл. Слаўскі, 2, 35–36, з падрабязным аглядам літаратуры, варыянт з мяккім зычным у аснове, відавочна, таксама стары. Махэк (2, 237) падтрымлівае сувязь з kalъ, аднак падкрэслівае, што тут хутчэй за ўсё гаплалогія з *kalo‑luža, аб чым пісалі яшчэ Лось, Фасмер і інш. Трубачоў (Эт. сл., 9, 127) звяртае ўвагу на фармальныя цяжкасці пры такім тлумачэнні (‑lʼuža ў параўнанні з luža, таксама і на несупадзенне арэалаў kaluža і luža). Шэраг аўтараў спрабавалі вытлумачыць слова як злажэнне пачатковага фарманта ka і luža (так Маліноўскі, PF, 5, 117; Фасмер, 2, 170; яшчэ Міклашыч, 153). Цікава адносна сувязі з kalъ або luža прывесці інфармацыю, якую падае Шымкевіч, Корнеслов, 133, з уключэннем назвы расліны калужніцы ў артыкул «Лугъ». Аўтар адзначае: «Въ Рейфовомъ Лексиконѣ слово лужа занимает мѣсто особаго корня». Прыведзеная аргументацыя супроць версіі *kalo‑luža датычыць таксама і спробы разглядаць лексему як прэфіксальную. Апрача гэтага, неабходна адзначыць, што як магчымае прэфіксальнае слова kałuža Шымкевіч прыводзіць шэраг ненадзейных прыкладаў, для якіх такі спосаб утварэння не з’яўляецца натуральным. Неабходна заўважыць, многія дэрываты ад kalъ > пацвярджаюць прынятую намі версію, параўн. укр. калюка ’вялікая гразь’, польск. дыял. kaleń ’лужына’. З вытворных звяртаюць на сябе ўвагу, магчыма, усх.-слав. калужына і далей славен. kalužati se, серб.-харв. калу́жати се ’пэцкацца, вазіцца ў гразі’ ў параўнанні з серб.-харв. калу̀гати се і бел. тураў. калюжыцца ’пэцкацца ў гразь у калюзе’; апошнія прыклады, магчыма, неабходна разумець як старажытныя ўтварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)