Па́нцырадзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй’ (ТСБМ). Ст.-бел. панцеръ, панциръ, панцыръ, панцэръ, пансыръ ’панцыр’ < ст.-польск. pancerz (Булыка, Лекс. запазыч., 68). Рус. па́нцирь, укр. па́нцер, ст.-рус. пансыръ. Формы на ‑ц‑ ва ўсх.-слав. мовах праз польск. pancerz, чэш. panciř, panceř запазычаны з сяр.-в.-ням. panzier < ст.-франц. pancier ’тс’: лац. pantex ’бруха’, а формы на ‑c‑, магчыма, праз пасрэдніцтва сяр.-н.-ням. panser (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туале́тадзенне, убранне’, ‘прывядзенне ў надежны стан свайго выгляду’, ‘прадметы касметыкі, гігіены’, ‘столік з люстэркам’, ‘прыбіральня’ (ТСБМ), ‘убранне, уборы, строі’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. туалет у XVIII ст. з франц. toilette ‘акравак тканіны’, ‘ручнічок’ — памяншальнае ад toile ‘палатно’, якое з лац. tēla (< *tex‑la) < texere ‘ткаць’, ад якога таксама тэкстыль (гл.). Адсюль развіццё значэнняў: ‘тое, што зроблена з тканіны, палатна’ > ‘ручнічок на туалетным століку’ і г. д. (Голуб-Ліер, 483; Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 268; ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшарпаць.

2. у знач. прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты. Навуменка. Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго. Краўчанка. // Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада. Няхай. Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агалі́цца, агалюся, аголішся, аголіцца; зак.

1. Зняўшы адзенне, стаць голым. // Скінуць покрыва, лісце, ігліцу. Кусты агаліліся і зрабіліся непрыгожымі — адны дубцы тырчаць. Якімовіч. // Адкрыцца вачам, пазбавіўшыся покрыва, верхняга слоя. Іншы раз за доўгі пагодлівы дзень так аголіцца і выгарыць на сонцы бераг, што, здаецца, і курыцы тут ужо не напасеш. Кулакоўскі. Вясне так рады малышы. І каля хат, дзе грэла сонца І агаліліся пяскі, Звіняць, як медзь, іх галаскі. Колас.

2. перан. Выявіць сваю сутнасць, свой сапраўдны змест; стаць відавочным.

3. Стаць даступным, адкрытым для праціўніка. Фронт агаліўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка. Прыказка.

2. што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну. Купала.

3. перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна. Купала. Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю. Брыль.

4. што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рхні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца зверху, размешчаны на версе. Верхні слой. Верхні камень (у млыне). Верхняя губа. □ Дзед з Міколкам падаліся на гару, на верхнюю палубу. Лынькоў.

2. Які надзяваецца зверху на што‑н. Верхняя кашуля. Верхняе адзенне. □ Люба скінула верхнюю вопратку і сця[гну]ла з пляча кашулю. Чорны. // Прызначаны для нашэння зверху. Верхні трыкатаж.

3. Блізкі да вытокаў. Раскаты гарматных стрэлаў.. даляталі сюды аднекуль злева, з верхняга цячэння ракі. Лынькоў.

4. Аб гуках, нотах: высокі. Верхні рэгістр.

5. Вышэйшы пункт вагання чаго‑н. Верхні ціск крыві. Гук верхняга пад’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да пласціна. Добра вытачаныя пласцінкі з касцей маманта ўпрыгожваюць адзенне. В. Вольскі.

2. Дыск з пластычнага матэрыялу з гукавым запісам для прайгравання. Там у падарунках былі настольны гадзіннік, патэфон з наборам пласцінак і паляўнічая стрэльба. Кавалёў.

3. Шкло, пакрытае святлочуллівым слоем для фатаграфічных здымкаў. Фатаграфічная пласцінка.

4. Спец. Плоская частка ліста ў раслін. Ліставыя пласцінкі.

5. Спец. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў.

•••

Крывяныя пласцінкі — элементы крыві млекакормячых, якія маюць здольнасць згушчаць кроў.

Змяніць пласцінку гл. змяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ла́патка, ла́по̂тка ’паглыбленне на галёнцы задняй лапкі пчалы, акружанае цвёрдымі і кароткімі шчацінкамі, якое служыць для пераноскі пылку’ (Анох.). Магчыма, сюды ж рус. лапотки ’пупышкі на лапах мядзведзя’, зах.-укр. лапоть ’абрэзак, шматок, лапік’, славен. lapet ’кавалак зямлі’, серб.-харв. ла̀пат ’тс’, ’кавалак, абрэзак, акравак, лапік’, ц.-слав. лапътъ ’кавалак’. Прасл. lapъtъ роднаснае з літ. lõpas ’акравак’, лат. lãps ’лапік’, алб. lapë ’тс’, ст.-грэч. λώπηадзенне’. Гл. лапаць. Суф. ‑ъtь, як у слове (паз)ногаць. У палес. ла́по̂тка па аналогіі да лапка, ножка, абношка даданы яшчэ суф. ‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)