папакліна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Клясці доўга, неаднаразова. Грамабоя такі не мала папаклінала ўся яго радня. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, (радзей) над кім-чым і без дап.

Разм. Тое, што і папасмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Непрыгожа, няўмела маляваць або пісаць; мазаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячу́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нячулага. Чалавечая нячуласць. Нячуласць да слова.

2. Нячулыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Праявіць нячуласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́птымум, ‑у, м.

Спец. Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго‑, чаго‑н. Тэмпературны оптымум чалавека. Кліматычны оптымум. Оптымум вільготнасці паветра.

[Лац. optimum — найлепшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абляпіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пааблепліваць сцены афішамі. Снег пааблепліваў прахожых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадгаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., хто-што.

Адгарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх ад каго‑, чаго‑н. Паадгароджваць свае сады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадсаджваць засохлыя дрэўцы. Паадсаджваць цялят ад кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Атрымаць што‑н. ад каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паатрымліваць падарункі ад Дзеда Мароза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыку́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выкупіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыкульваць пасажыраў з саней. Павыкульваць груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)