На́бердкі ’набіліцы’ (Бяльк.). Ад бёрда (г. зн. рамка, у якую ўстаўляецца бёрда), відаць, па мадэлі на́білкі з «праясненнем» унутранай формы, параўн. балг. дыял. набр́далки, набръ́делки ’тс’, а таксама чэрв. на́беркі (Сл. ПЗБ) з выпадзеннем д і магчымай ад’ідэацыяй да браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нада́ткі ’надбаўка зямлі (да прысядзібных участкаў)’ (лунін., Шатал.), ’кароткія загоны, дадаткі’ (беласт., Сл. ПЗБ). З наддиткі, да даць, параўн. у Насовіча: наддиток ’надбаўка’ (Нас.); формы з на- і над‑ адлюстроўваюць характэрную для славянскіх моў «канкурэнцыю» адпаведных прыназоўнікаў (ESSJ SG, 1, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плячу́к ’плячо, плечавы сустаў’ (чэрв., мін., лях., Сл. ПЗБ). Перааформленае пад уплывам прадуктыўнага на балтыйска-славянскім памежжы суфікса ‑чук‑ зыходнае плячо (гл.) або пляча́к ’плечавы сустаў; пройма рукава’ (Сл. ПЗБ), магчыма, у выніку выцяснення формы н. р., адсутнай у балтыйскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пульс (ТСБМ), ст.-бел. пулсъ, пулсо, фулсо ’пульс, сэрцабіццё’. Запазычана з польск. puls, што паходзіць з с.-лац. pulsus ад pellere ’стукнуць, піхнуць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Фасмер, 3, 405), старабеларускія фоулъсо, хоулсо разглядаюцца як вынік памылковай рэканструкцыі грэцызаванай формы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяня́га ’кавалак скуры’ (Ян.); сюды ж пяняшкі (пеня́шки) ’заднікі ў ботах і чаравіках’ (Нас.). Апошняе, паводле Насовіча, памяншальнае ад пе́нязь ’скура ад падпяткаў у ботах і чаравіках’ (гл.) замест *пяня́жкі, што магло пры ўзнаўленні формы адз. л. даць утварэнне на ‑га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг. ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл. rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́йчы ‘тройчы, трыкроць’ (Нас.), тры́чы ‘тс’ (арш., Мат.), ст.-бел. триичи, триищи ‘тс’ (ГСБМ), параўн. укр. тричі ‘тс’, рус. три́дчі ‘тс’. Выводзіцца з *tri (гл. тры) і іменнай формы *jьtjь ‘ход’, гл. ісці, тройчы, трэйчы (ЕСУМ, 5, 642; Фасмер, 4, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёсць ’форма дзеяслова быць’ (ТСБМ). Спарадычна ё, ёсь. Ёсць адзіная форма ў 3‑й ас., дзе перад асабовым канчаткам адбыўся пераход (нерэгулярны) е > о з папярэдняй мяккасцю (Карскі, 2, 260). Спробу тлумачэння гэтай формы гл. у Копечнага (Slavia, 31, 2, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раб ’чалавек, пазбаўлены правоў’, ’чалавек залежны, прыгнечаны’ (ТСБМ), сюды ж раб ліса́вы ’пра няшчырага, ліслівага’ (ТС), у ра́ба: у про́стого ра́ба, у дзерэўя́ного ра́ба, у жэле́зного ра́ба ’гульня, падобная да гульні ў квача’ (ТС), ра́ба ’сялянка або наёмная работніца’ (Нас.), ст.-бел. робъ, рабъ (тут мае месца не пераход а > о, а перавага паралельных утварэнняў з о, гл. Карскі, 1, 96), параўн. рус. ра́б ’раб’, польск. rab ’раб, хлопец’, чэш. rab ’тс’, ст.-чэш. rob ’нашчадак’, славац. rob ’раб, нявольнік, служка’, ст.-славац. rab ’хлопец, палоннік, вязень’, серб.-харв. rȁb ’тс’, rȍb ’хлопец’, славен. r̀ȍb ’тс’, балг. роб, раб ’хлопец, нявольнік, служка’, макед. раб, роб ’тс’, ст.-слав. рабъ, робъ ’хлопец, падданы’. Запазычана з ц.-слав., часцей у спалучэнні раб Божии, раба Божия, параўн. ст.-руск. рабъ ’раб’, ’слуга’, ’прасіцель’; раба ’рабыня’, ’служанка’. Мяркуецца, што формы з a і o з’яўляюцца праславянскімі дыялектнымі варыянтамі, якія выводзяцца з прасл. *orbъ, паводле Скока (3, 151), формы з o — першыя, а формы з a узніклі ў выніку ліквіднай метатэзы прасл. *orb‑ > rab‑ або пераходу ō > a; паводле іншай думкі (параўн. Бязлай, 3, 187; ESJSt, 12, 743), формы з o запазычваліся з паўночнай Славіі ў выніку гандлю рабамі, і, наадварот, формы a распаўсюджваліся з поўдня пераважна ў сакральным ужыванні. Старажытны характар такіх адносін, магчыма, адлюстроўваўся ў назвах гульняў, параўн. балг. ро́ба, на ро́ба ’дзіцячая гульня, пры якой адбываецца падзел і даганянне’ (узводзіцца да роб ’раб’, гл. БЕР, 6, 276) і названыя вышэй палескія гульні. Узыходзіць да і.-е. *orbhos, значэнне якога досыць размытае: ’асірацелы’, ’сірата’, ’маёмасць сіраты’ > ’спадчына’, ’спадчыннік’, ’слабы’, ’маленькі’, ’бездапаможны’ > ’раб’, ’праца раба’. Звязана з гоц. arbaiþs ’работа’, ’патрэба’, ням. Arbeit ’работа’, лац. orbus ’асірацелы’, ’пазбаўлены чаго-небудзь’, ст.-ірл. orbe ’спадчыннік’ (< ’сірата’), ст.-інд. árbha‑ h̊ ’маленькі’, ’дзіця’ (Покарны 1, 781–782; Бенвяніст, Словарь, 233–236; Гамкрэлідзэ–Іванаў, 747; Чарных 2, 91; БЕР, 6, 133; Глухак, 529–530).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысма́чкі ’лісіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺лісава́чкі, якое з ⁺лісава́ты ’рыжы’, параўн. польск. lisowaty ’бялявы, рудаваты, рыжы’, каш. ləsovatï, ləsatï, рус. арханг. лисавка ’рыжавалосая дзяўчына’. У лексемы ⁺лісавачкі ацвярдзела л‑, выпала ‑а‑ перад ‑в‑, а ‑в‑ перайшло ў ‑м‑ (у выніку зяцямнення формы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)