прарэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны.

П. густыя ўсходы буракоў.

|| незак. прарэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прарэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Зрабіць вядомым, славутым.

Гераічныя пералёты праславілі савецкіх лётчыкаў.

|| незак. праслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. праслаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрарыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прарваць што-н. у многіх месцах, прарваць усё, многае.

2. Зрабіць пасадкі чаго-н. радзейшымі.

П. буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

1. Зрабіць вельмі сухім.

П. тытунь.

2. Высушыць усё, многае.

П. усю бялізну.

|| незак. перасу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наке́рзацьзрабіць абы-як’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ке́рзаць ’плесці няўмела’, згодна з Лаўчутэ (Балтызмы, 67), з літ. kerzinti, kerzėnti ’марудна рухацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшывалі́ць ’абабраць, абакрасці, зрабіць хутка справу’, параўн. абшамыць (Бяльк.) да аб‑шавяліць. Параўн. другое значэнне дзеяслова шаволіць ’шукаць, рыскаць’. Гл. шаволіць, абшаволіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пане́хтуваць ’зганьбіць’ (Сл. ПЗБ). Укр. поне́хтувати ’пагрэбаваць; папсаваць, зрабіць шкоду’. Ад nechati (гл: няхай) з т укладным у выніку экспрэсіўнага характару слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыда́цьзрабіць’: сам собе смерць прыдаў (ТС). Улічваючы кантэкст, трэба лічыць культурным (кніжным) запазычаннем з рус. предать смерти з дыялектнай трансфармацыяй прэфікса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распаця́ківаць ’марудзіць, доўга разважаць услых, перш чым зрабіць што-небудзь’ (ветк., Ск. нар. мовы). Няясна; магчыма, да цяка́ць, ціка́ць ’высочваць, шукаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць грані (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)