Жгельвыклічнік для абазначэння ўдару’ (полац., Нар. лекс., 26), джгель. Відаць, звязаны з жгаць2, джгаць (гл.), хаця і можа разумецца як гукапераймальны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зю-зю-зювыклічнік для падзывання качак’ (смарг., Шатал.). Параўн. перм., вяцк., наўг. зю ’слова для адгону свіней’. Верагодна, скарачэнне ад дзюбаць, дзюба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́нуць ’хлынуць’, ’накінуцца гуртам, каб зрабіць што-небудзь’ (Юрч. Вытв.), польск. lunąć, серб.-харв. љу́нути ’хлынуць’. Прасл. lʼunǫti < выклічнік lʼu (Трубачоў, Эт. сл., 15, 214).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мац!выклічнік ад дзеяслова ма́цаць (гл.) (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Укр. мац! ’тс’, балг. мац! ’мазь!’, мар. mac! ’бац!’. Бел.-укр. ізалекса. Да ма́цаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ая́ выклічнік, у іран. значэнні ’баюся я цябе’ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), параўн. укр. ая ’так’, адносна якога Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 120, 124: з а як жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іў выклічнік ’ужываецца гукапераймальна для перадачы голасу каня пры брыканні’ (ТСБМ, Шат.), параўн. рус. дыял. и́вка ’аб кані (у мове дзяцей)’, и́вкать ’іржаць’, ’пакрыкваць на коней’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верць!выклічнік, які азначае ’рэзкі паварот, хуткасць руху’ (КТС, Мядзв.). Укр. верть, рус. верть, серб. вр̏ц ’тс’. Адваротнае ўтварэнне ад *вертети па аналогіі да дзеясловаў, якія перадаюць гукаперайманні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыцю́цькаваты, прыцюцьковаты ’прыдуркаваты’ (ТС). Параўн. укр. прицу́цуватий ’дурнаваты’, што выводзіцца з вы-клічніка цу‑цу́ для выражэння здзіўлення, расчаравання (ЕСУМ, 4, 583); гл. аналагічны беларускі выклічнік цю‑цю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́дкі! выклічнік (БРС). Запазычанне з рус. ду́дки! ’тс’. Рус. слова (упершыню адзначаецца ў 1834 г.) паходзіць ад ду́дка ’дудка’ (параўн. пустую сярэдзіну дудкі). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лю-ту́лювыклічнік, які перадае ігру на дудцы (ТС), тулюлю́ — імітацыя плачу: jak dam, to zawiedziész tululú (ваўк., Федар. 4). Гукаперайманні, параўн. славен. tuliti ‘выць, раўсці’, дыял. ‘трубіць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)