недалёкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага бровара. Бядуля. Злева ад нас памалу заціхаў бой, а начную цемрадзь спакваля разганялі водсветы недалёкага пажару. Дзенісевіч. // Які мае невялікую працягласць; кароткі. Дарога была недалёкая: сем вёрст. Чарнышэвіч.
2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыйдзе неўзабаве. У недалёкім мінулым. □ Быў шэры дзень, ужо напоўнены подыхам недалёкай зімы. Пестрак.
3. Разумова абмежаваны; някемлівы. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́г, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. працягваць — працягнуць (у 8 знач.) і працягвацца — працягнуцца (у 3 знач.).
2. Тое, што прадаўжаецца; частка чаго‑н., прадаўжэнне. Мінула пяць год, і чытач атрымаў працяг трылогіі — кнігу «У глыбі Палесся». Шкраба. І на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што, — гэта працяг страшнага сну. Шамякін. Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі. Чорны.
•••
На працягу чаго — у час чаго‑н. Лацінская мова на працягу ўсяго сярэдневякоўя была афіцыйнай мовай навукі і пісьменнасці народаў Заходняй Еўропы. Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапёрны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сапёраў, належыць ім. Сапёрны лейтэнант завіхаўся.. ля шнуроў, што працягнуліся белымі ніткамі ў дэпо, да водаразборнай палонкі, да вадакачкі. Лынькоў. // Які складаецца з сапёраў. Сапёрны батальён. Сапёрная рота. □ Большасць.. [супрацоўнікаў] была на фронце — у інтэнданцтве і сапёрных часцях. Карпаў.
2. Які мае адносіны да ваенна-інжынерных работ, звязаны з імі. Сапёрныя работы. // Прызначаны для выканання ваенна-інжынерных работ. Сапёрны інструмент. □ Была б сякера ці хоць сапёрная рыдлёўка. [Дзмітрый] высек бы елачкі, што засланяюць святло. Беразняк. [Байцы] нічога не кінулі, не запіхнулі ў крапіву нават сапёрных лапатак. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бата́лія, ‑і, ж.
1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.
2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.
[Фр. bataille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аджава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.
Жуючы, аддзяліць. // перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым‑н. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала грывай малатарні. Брыль.
•••
Табе (яму, ёй) цяляты язык аджавалі гл. цяля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Перанясенне на больш позні час; адтэрміноўка. І яшчэ была адна прычына, што таксама казала за адклад: сёння якраз прыйшоў ліст ад Алёнкі. Колас. Адклад не ідзе на лад. Прыказка. З адкладу няма ладу. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблу́біца, ‑ы, ж.
Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запле́снелы і заплясне́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты плесняй, цвіллю; цвілы. Брудныя, мабыць, ніколі не беленыя сцены пакрыты заплеснелымі плямамі. Мядзёлка. Камера была маленькая і вельмі сырая. З столі капала вада, сцены былі слізкія і запляснелыя. Зуб. // перан. Закаснелы, адсталы, устарэлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лейтматы́ў, ‑тыву, м.
1. Асноўны матыў (тэма), які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага твора.
2. перан. Асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца. Лейтматывам у паэзіі 20‑х гадоў была тэма Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гіст. бел. сав. літ.
[Ням. Leitmotiv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Участак, выдзелены для высечкі лесу, участак высечанага лесу. Чатыры сасны засталіся стаяць пасярод лесасекі. Шамякін. Там, дзе не баяцца птушкі чалавека, Дзе вякамі сонна ціхі бор драмаў, Там была дзялянка — наша лесасека. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)