вы́тырклы, ‑ая, ‑ае.

Які выступае, выдаецца за межы чаго‑н. На беразе возера здавён стаіць зямлянка. Яе заўважаеш па вытырклай трубе, канец якой прывараны да жалезнай бочкі. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зак, ‑зка, м.

Непрыдатны кавалак, які астаўся пасля разрэзвання чаго‑н. Абрэзак шкла. □ Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адапрэ́ць, ‑прэе; зак.

Адстаць, аддзяліцца ад чаго‑н. пад уздзеяннем вільгаці, ад перамены тэмпературы. [Кара].. адапрэла ад пнёў і апаўзла, адвалілася разам са снегам у першыя вясновыя адлігі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. абвёз, ‑везла і ‑вязла; зак., каго-што.

Правезці вакол чаго‑н. Абвезці вакол калгаснай сялібы. // Правезці кружным шляхам, кінуўшы што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Бегаючы, пабыць у многіх месцах. Не дзіва: абгойсаў жа ўвесь горад. Затое.. у мяне ў партфелі тое, чаго я шукаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжа́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжаць.

2. у знач. прым. Пра што‑н., вакол чаго ў непасрэднай блізкасці зжата збажына, трава і пад. Абжаты камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абко́лак, ‑лка, м.

Тое, што адколваецца, адшчэпліваецца ад чаго‑н. з дапамогай сякеры, молата і пад. Вяршаліна сасны ды абколкі пайшлі на іншыя гаспадарчыя патрэбы ды дровы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імунізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) каго‑, што‑н. імунным да чаго‑н.

2. Даць (даваць) каму‑н. імунітэт (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

істэры́я, ‑і, ж.

Нервовая хвароба, яна праяўляецца ў прыпадках, павышанай зласлівасці, сутаргавым смеху са слязамі. // перан.; чаго або якая. Узбуджаная, ліхаманкавая дзейнасць у якім‑н. кірунку. Ваенна істэрыя.

[Ад грэч. hystera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вако́л,

1. прысл. Кругом, навокал. Вакол ляжала маўклівае пустое поле. Колас.

2. прыназ. з Р. Кругом чаго‑н. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)