шоўк, -у, мн. шаўкі́, шаўко́ў, м.
1. Ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада.
2. Тканіна з такіх нітак, а таксама са штучнага, сінтэтычнага валакна.
3. Адзенне з такой тканіны.
Хадзіць у шаўках.
У даўгу, як у шаўку (прымаўка: усім павінен).
4. перан. Пра што-н. мяккае, шаўкавістае.
Ш. валасоў.
|| прым. шаўко́вы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Раня́ць ’даваць магчымасць упасці, упускаць; скідаць (пра лісце)’ (ТСБМ), слёзкі раняе (Сержп. Прык.), сьлёзкі роніць (Касп.), рані́ць ’выкідваць, аддаваць’ раніла дзіця, рані́ць душу (ашм., мядз., Сл. ПЗБ), ’губляць, траціць, не шкадаваць’: здоровье своё роню на васъ (Нас.), сюды ж роны́тыса ’аблівацца слязамі’ (Доўн.-Зап., Пін.). Параўн. рус. дыял. рони́ть ’кінуць, даць магчымасць упасці’, укр. рони́ти ’даваць упасці; скідаць’, польск. ronić ’траціць, выкідваць; звяргаць’, ’ліць слёзы’, ’губляць пер’е, рогі, зубы’, ’лускаць зерне’, чэш. roniti (пра слёзы) ’праліваць’, славац. roniť ’цячы, ліцца’, в.-луж. ronić ’губляць, праліваць (слёзы)’, н.-луж. roniś ’тс’, серб. ро̀нити ’даваць нырца’, балг. ро́ня ’аддзяляць, абрываць; праліваць (слёзы)’, макед. рони ’тс’. Імаверна, першасным значэннем прасл. *roniti з’яўлялася ’даць, дазволіць, даць магчымасць упасці’; параўноўваюць з гоц. urrannjan ’паказвацца; узыходзіць (пра сонца)’, ст.-в.-ням. rennan ’прымушаць цячы, хутка бегчы’, грэч. ραίνω ’акрапляю, абсыпаю’ (Фасмер, 3, 501; Шустар-Шэўц, 2, 1235; БЕР, 6, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубо́й ‘вертыкальна, прама, уверх, угору’ — жыты … ўсталі трубою (ТСБМ); дым валіць трубой (Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, у трубы віцца ‘вельмі добра расці’ (ТСБМ): Каб наша жыта / У трубы павілося (навагр., Песні нар. свят). Няясна; параўн. рус. труба́ трубо́ю валить (пра вялікую колькасць людзей, Даль). Хутчэй за ўсё, да труба 1 ‘сцябло збожжа перад калашэннем’, пра выключнае значэнне гэтай стадыі развіцця расліны для земляробаў сведчаць спецыяльныя тэрміны трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых, выхад у трубку’ (ТСБМ), укр. трубкува́ння ‘тс’, рус. трубить ‘выпускаць, утвараць сцябліну (пра расліны)’: озими уже трубят (Даль), а таксама сімвалічнае выкарыстанне трубы: «вечарам пасля вяртання з поля селянін браў трубу і пачынаў трубіць. Гэта рабілася для таго “щобы так трубыло жыто”, г. зн. каб забяспечыць добры ураджай» (Теодорович Н. И. Волынь в описании городов, местечек и сёл. Т. V. Почаев, 1903, 391). Паводле Талстых, у гэтым выпадку «народная этимология порождает … ритуал» (Слав. языкозн. X, 259–260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяры́цельны ’які сведчыць пра даручэнне каму-небудзь чаго-небудзь’ (КТС, БРС). Паходзіць ад назоўніка *вярыцель < ст.-бел. вѣритель (з XVI ст.) і суф. ‑нъ‑. Рус. верительный, зафіксаванае з 1704 г., утворана самастойна (Шанскі, 1, В, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана праз рус. нейлон з англ. nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карачу́наваты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.). Прамы дэрыват ад карачун у значэнні ’крывое дрэва’. Папярэдняя лексема гаворыць аб тым, што карачун у гэтым значэнні дэрыват ад koračiti (параўн. рус. корачить ’рабіць крывым, гнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мілата́, мілыта́ ’чароўнасць, прыгажосць, абаянне’ (ТСБМ, Бяльк.; ст.-дар., Жыв. сл.), ’пра захапленне, зачараванне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’добра, прыемна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да прасл. milota. Гл. мі́лы. Сюды ж мілоцця ’любата, прыгажосць’ (Крыў., Дзіс.) < milotьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надае́сць ’надакучыць’ (ТСБМ, Бяльк., Пятк), надае́сці ’тс’ (Сл. ПЗБ), надое́сці ’тс’ (ТС), рус. надое́сть ’тс’. Паводле Фасмера (3, 38), да есть (гл. есці) з развіццём семантыкі, як у прыесціся, пра што сведчыць значэнне славац. dojedať ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накану́ні ’напярэдадні’ (ТС). Запазычана з рус., ц.-слав. накануне ’тс’, дзе ад канун ’богаслужэнне напярэдадні свята’, гл. Фасмер, 3, 38. Не выключана і самастойнае ўтварэнне ад ц.-слав. канун ’пярэдадзень’, пра што можа сведчыць заканчэнне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)