ма́ма, -ы, мн. -ы, мам, ж.

Тое, што і маці (у 1 знач.).

|| ласк. ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж., маму́ля, -і, мн. -і, -му́ль, ж. (разм.) і маму́ся, -і, мн. -і, -му́сь, ж. (разм.).

|| прым. ма́мін, -а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

Апылкаванне кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.

Палявыя кветкі.

Садовыя кветкі.

|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.

Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).

|| памянш. дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. дзе́жачны, -ая, -ае і дзе́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

Вучоныя спрэчкі.

Спрэчкі не на жарт.

2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

С. за бацькоўскую хату.

3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

Спрэчкі па дакладзе старшыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чужа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

2. Чалавек, які па духу, поглядах і пад. чужы ў якім-н. асяроддзі.

Ён ч. сярод іх.

3. Не родны чалавек, не сваяк.

|| ж. чужа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

|| прым. чужа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Усякае невялікае колкае вастрыё. Ляснуў неяк мокрай пугай па агароджы з калючага дроту, а пуга заматалася канцом за калючку. Брыль. // Калючы шып на расліне або на целе жывёліны. Калючкі кактуса. Калючкі вожыка. □ [Лясніцкі і Таццяна], не спяшаючыся, пачалі спускацца на дно рова, чапляючыся за кусты, абдзіраючы да крыві твар і рукі аб вострыя калючкі шыпшыны. Шамякін.

2. звычайна мн. (калю́чкі, чак). Разм. Пра некаторыя калючыя расліны. Пад соснамі — мох, сухое ламачча, маліннік, калючкі. Бажко.

3. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка. — Змоўк ваш бог, Нахамчык, — з калючкай пад’ехаў.. Лейба. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да палка. // Прадмет у выглядзе ўказкі, якім карыстаецца дырыжор, кіруючы аркестрам. Капельмайстар стаіць перад аркестрам, гатовы ўзмахнуць палачкай. Крапіва.

2. Разм. Перпендыкулярная рыска на пісьме. Колькі думак было некалі ў маленстве пра школу, пра таго чароўнага настаўніка, які будзе паказваць, як пісаць палачкі. Кулакоўскі. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Бядуля.

3. У медыцыне — бактэрыя, падобная па форме на прадаўгаватую рыску; бацыла. Кішэчная палачка. Туберкулёзная палачка.

4. звычайна мн. (па́лачкі, чак). Светлачуллівыя клеткі сятчаткі вока пазваночных жывёл і чалавека, падобныя па форме на прадаўгаватую рыску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навало́чка і на́валачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Чахол для падушкі. Мы шылі насыпкі з дачушкай, Мы навалочкі з ёю шылі... Бялевіч. А Іза, як ні стрымлівала сябе, усё ж расчулілася, уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́чкі, чак; адз. няма.

Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)