Па́ста1 ’паша для жывёлы’ (Др.-Падб.; астрав., Сцяшк.; раг., Мат. Гом.; смарг., Шатал.), ’пасьба’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’чарга пасціць жывёлу’ (Сл. ПЗБ). Скарочанае паства (гл.), магчыма, пад уплывам па́ша (гл.).

Паста2 ’вязкае рэчыва цестападобнай масы’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pasta ’цеста’ (Брукнер, 398; Праабражэнскі, 2, 22; Фасмер, 3, 213).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

актывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да актывацыі.

•••

Актывацыйны аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, заснаваны на вымярэнні энергіі выпрамянення радыеактыўных ядраў ізатопаў, якія ўтварыліся пад уздзеяннем патоку нейтронаў, зараджаных часціц (пратонаў і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпарэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выпарвацца — выпарыцца (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (выпарэ́нні, ‑яў). Газападобнае рэчыва, якое ўтварылася ў выніку выпарвання чаго‑н. Валотныя выпарэнні. □ Пахла дымам, смоллю, настоенымі густымі выпарэннямі сасновага бору. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камфара́, ы́, ка́мфара і камфо́ра, ‑ы, ж.

Бясколернае пахучае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай у эфірныя алеі некаторых раслін або здабываецца сінтэтычна (скарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне). Укол камфары. □ — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

[Грэч. kámphora.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. канцэнтраваць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. канцэнтравацца. Канцэнтрацыя вытворчасці. Канцэнтрацыя рабочай сілы. Канцэнтрацыя раствору солямі.

2. Колькасць растворанага рэчыва, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці раствору. Раствор высокай канцэнтрацыі.

[Лац. concentratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пігме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Рэчыва ў жывёльным і раслінным арганізме, якое надае афарбоўку тканкам гэтага арганізма.

2. Афарбаванае хімічнае злучэнне, нерастваральнае ў вадзе, спірце і пад., якое выкарыстоўвацца для вырабу алейных фарбаў, лакаў і інш.

[Ад лац. pigmentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полімарфі́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У біялогіі — наяўнасць сярод асобін аднаго і таго ж віду (жывёлы або раслін) форм, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой.

2. У хіміі — здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах.

[Ад грэч. poly — многа і morphē — форма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ферме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Рэчыва бялковай прыроды, якое сінтэзуецца ў клетках жывых арганізмаў і ў мільёны разоў паскарае хімічныя рэакцыі, уласцівыя жывому арганізму.

•••

Сычужны фермент — фермент страўнікавага соку маладых жвачных жывёл, які выклікае згортванне малака; сычужына.

[Ад лац. fermentum — дрожджы, закваска.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пата́шрэчыва са шчолачнымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ), ст.-бел. поташъ ’тс’ (1605 г.) запазычаны са ст.-польск. potasz, potaż ’тс’, якія з ням. Pottasche: Pott ’гаршчок’ і Asche ’попел’ — у гаршках са спаленых раслін выварвалася соль (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Клюге-Гётце, 453). Сюды ж паташоўка ’вялізная бочка для збожжа’ (лях., Янк. Мат.) — раней, відаць, у такіх бочках захоўваўся паташ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́цатны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да воцату, уласцівы воцату. Воцатны пах. // Прызначаны для воцату, з-пад воцату. Воцатная бутля.

•••

Воцатнае дрэва — воцатнік.

Воцатная кіслата — арганічнае бясколернае рэчыва з рэзкім пахам.

Воцатная эсенцыя — назва моцнага раствору воцатнай кіслаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)