фура́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фуражу. Фуражныя фонды. □ Ліда.. ўладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз. Брыль. // Прызначаны для фуражу. Фуражны вагон.
2. Які з’яўляецца фуражом, ідзе на корм жывёле. Фуражная бульба.
•••
Фуражная карова — дойная карова, якая атрымлівае дадатковы фураж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хвалярэ́з, ‑а, м.
Спец. Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.), якія ахоўваюць месца стаянкі суднаў ад дзеяння хваль. Мора глуха зараўло, навалілася на хвалярэзы. Васілевіч. Сцяна — калісьці магутная, з байніцамі і хвалярэзамі з нахіленых паляў. Аб вострыя, калісьці грозныя, канцы іх мірна плёхаюць узнятыя ветрыкам, хвалі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́льнік, ‑а, м.
Вучань пачатковай ці сярэдняй школы. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі і, адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры! Дзень добры!..» Брыль. Паглядзіце, як свежымі ранкамі, Калі ўмытыя ліпы расой, Нашы школьнікі з поўнымі ранцамі Прабягаюць вясёлай гурмой. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́нікі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Памянш. да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец. Юрэвіч. Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
булава́, ‑ы; мн. булавы, ‑лаў; ж.
1. Гіст. Дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй; паліца. [Мікола:] — Гэта, брат, тая самая булава, з якой яшчэ асілак Машэка ваяваў з панамі. Брыль.
2. Гіст. Кароткая палка з шарападобным патаўшчэннем на канцы, якая ў казакоў, на Украіне і ў Польшчы служыла знакам вярхоўнай улады. Гетманская булава. □ І сказаў Багдан Хмяльніцкі, Узмахнуўшы булавой: — Слава рускаму народу, Шлях наш з роднаю Масквой. Астрэйка.
3. Гімнастычная прылада, якая мае выгляд бутэлькі з патаўшчэннем на вузкім канцы.
4. перан. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнага чалавека. [Сымон:] — Малады Жук — булава, ды стары хадовы чалавек, з ім без суда не абыдзешся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць. Колас. Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара. Брыль. // Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці. Галавач. — Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў. Брыль. Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай. Мележ.
2. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм. Аддзяка, адплата дагаджэннем за дагаджэнне каму‑н. [Бабуля:] — А з норкі выбегла Мышка, у збегла на лаўку, на плячо Марыльцы і шэпча ёй на вуха: «Дзеўка-дзявіца, русая касіца, дай мне лыжачку кашы. Я табе буду ў адгодзе ў вялікай прыгодзе». Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́йчы, прысл.
Аднаго разу. І вось аднойчы вечарам.. [бацька] выняў з футляра сваю скрыпку. Брыль. Аднойчы я адпачываў на Каўказе, у Хосце. Скрыган. [Маці:] — Я за гэты хвойнік так аднойчы палаялася з Амелькам, што ён і цяпер баіцца сустракацца са мной. Шамякін. // Адзін раз. Дачка адыходзіла цвёрда, аднойчы зірнула назад. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе. Куляшоў. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. Колас. // перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна. Брыль. Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канве́рт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце. У руках маіх — белы, панадны канверт. Цвёрды, відаць, з фотаздымкам. Брыль. Нахлябіч сеў і пачаў .. пісаць. Пасля як мае быць заклеіў лісток у канверт. Чорны.
2. Род коўдры для грудных дзяцей, пашытай у форме пакета.
[Ад фр. convert.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)