тле́цца, тлеецца; незак.

Тое, што і тлець; цяпліцца. [Алесь] ледзь тлеўся і не даваў ні святла, ні цеплыні. Маўр. На вуснах таго ўсё яшчэ тлелася ледзь прыкметная загадкавая ўсмешка. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парто́рг, ‑а, м.

Партыйны арганізатар — выбарны кіраўнік партыйнай групы. Парторг маўчаў, і шырокая ўсмешка асвятляла яго твар. Прокша. Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца больш спаважным. І ўсмешка мільганула ў .. [Васіля] на вуснах, а пасля твар спаважнеў, стаў суровым. Пестрак. — Трэба ісці, дома будуць хвалявацца! — раптам спаважнела Дануся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядаві́ты прям., перен. ядови́тый;

~тае рэ́чыва — ядови́тое вещество́;

~тая змяя́ — ядови́тая змея́;

я. ко́лер — ядови́тый цвет;

~тая ўсме́шка — ядови́тая улы́бка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блазнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху, злёгку блазенскі. Блазнаватыя кепікі. Блазнаватая ўсмешка.

2. Тое, што і дурнаваты. От ужо і хлопцы якія павырасталі, а .. [Праксэда] ўсё глядзіць на свайго Мікодыма, як на блазнаватага. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны. Полі нязвычна было бачыць сваю вечна сярдзітую, непадступную гаспадыню ў ролі дабрадушнай, зычлівай цёткі. Арочка. // Які выяўляе схільнасць, ласку, дабрату. Зычлівы голас. Зычлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаслі́вы, -ая, -ае.

1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.

Шчаслівае дзяцінства.

Шчаслівая ўсмешка.

Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).

2. Які прыносіць шчасце, удачу.

Ш. білет.

У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).

3. Добры, удалы.

Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.

Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да змяі, належыць ёй. Змяіны яд. Змяінае шыпенне.

2. перан. Каварны, злосны. Паглядзела пані ў прыгожы твар Марынкі змяінымі вачамі. Ваданосаў. Змяіная ўсмешка не сыходзіла з .. пафарбаваных губ [Любы]. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злара́дны, ‑ая, ‑ае.

Схільны да зларадства. Зларадны чалавек. // Які заключае ў сабе злую радасць пры няшчасці другіх. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы... З яго твару, афарбаванага баграю агнёў, не сходзіць усмешка, зларадная, помслівая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засты́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)