ачы́сціцца, ачышчуся, ачысцішся, ачысціцца; зак.
1. Стаць чыстым па саставу, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду. // Стаць свежым, свяжэйшым (пра паветра). // перан. Стаць чыстым у маральных адносінах; пазбавіцца чаго‑н. заганнага. Калі ж чалавек не мог канчаткова ачысціцца ад усяго заганнага, жыццё цяжка помсціла за гэта, скіроўвала на непажаданую дарогу. Хромчанка.
2. Стаць вольным ад наяўнасці каго‑, чаго‑н.; пазбавіцца чаго‑н. Уначы прыціснуў мароз, неба ачысцілася ад хмар і было глыбокае, яснае, як быццам старанна вымытае. Шамякін. Раніцай падзьмуў вецер, разагнаў туман, і ля Карскіх Варот мора амаль зусім ачысцілася ад ільдоў. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясне́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць ясным, выразна бачным. Стары працёр хустачкай вочы, абгладзіў вусы, вочы праяснелі. Шынклер.
2. Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай. Пестрак.
3. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Думкі праяснелі. / у безас. ужыв. Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве. М. Стральцоў.
4. Вызваліцца ад хмар, прасвятлець. Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела. Жычка. // безас. Распагодзіцца. Прыпарыла, на яснае неба пасунулася хмара, прайшоў дожджык. Зноў праяснела. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нечна,
1. Прысл. да сонечны (у 2–5 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра яснае, бясхмарнае надвор’е. У той дзень было ясна, сонечна. Чорны. На дварэ сонечна, недалёка ад вакзала сад, на дрэвах густа бялеюць яблыкі. Хомчанка.
3. безас. у знач. вык. Пра асветленасць сонцам чаго‑н. З раніцы да вечара ў.. [доме] было сонечна, і мусіць таму так бушавалі тут вазоны. Васілевіч.
4. перан.; безас. у знач. вык. Радасна, весела. Бывае на душы так сонечна, Як на касе каля вады. Тады не сумна мне ніколечкі, Хоць ад мяне далёка ты. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гул ’гул’ (БРС), гулкі, гулка (БРС, Касп., Бяльк.). Рус. гул, гулкий, укр. гул. Не вельмі яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 7, 204), Бернекер (1, 361) параўноўвалі гэту лексему са ст.-ісл. gaula ’быць’, gaul ’выццё’. Няпэўна; гл. Фасмер, 1, 472. Бернекер (там жа) і Фасмер (там жа) дапускаюць роднаснасць з *govorъ, *govoriti (суфіксальнае ўтварэнне на ‑l‑). Параўн. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басо́ль 1, басо́ля ’віяланчэль, бас, кантрабас’ (БРС, Касп., Янк. БП, Шн.), укр. басо́ля. Бясспрэчна, да бас 1, але словаўтварэнне не вельмі яснае. Смаль–Стоцкі (Abriss, 37–38) лічыць, што тут павелічальны суфікс ‑оля.
Басо́ль 2 ’фасоля’ (Касп.). Магчыма, трансфармацыя слова фасо́ля, фасо́ль (гл.) з субстытуцыяй ф > б. Не выключаецца і што гэта жартаўлівая ад’ідэацыя да басо́ль 1 (*вялікая, круглая фасоля, як басо́ль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́ня ’дыня’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах: рус. ды́ня, укр. ди́ня, польск. dynia, чэш. dýně, серб.-харв. ди̏ња і г. д. Паходжанне слова не вельмі яснае. Ёсць версія аб сувязі з дзеясловам дуць (першаснае значэнне ’надутая’). Іншыя думаюць аб запазычанні з розных моў, што таксама не вельмі надзейна (дакладнага прататыпа няма). Агляд шматлікіх версій гл. у Фасмера, 1, 559.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вэ́дрык ’божая кароўка’ (З жыцця), укр. ве́дрик. Паводле Трубачова, Эт. сл., 1, 180–182, вэ́дрык — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, засведчанай у назвах божай кароўкі ў слав. мовах (агляд гл. у Трубачова, там жа). Іншая версія: сувязь з *vedr‑ ’яснае надвор’е і да т. п.’ (гл., напр., Г. Ф. Шило, Названия божьей коровки в украинских говорах («Совещание по общеславянскому лингвистическому атласу». М., 1969, с. 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грыб ’грыб’. Рус. гриб, укр. гриб, польск. grzyb, чэш. hřib, балг. гриб. Прасл. *gribъ ’тс’. Паходжанне слова не вельмі яснае, шмат гіпотэз (агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 127–128). Верагоднай здаецца версія, паводле якой *gribъ < *gribati < *grebti: у аснове данай назвы ляжыць падабенства грыба да кучкі зямлі, якую нагарнулі; Трубачоў, там жа, 127. Гл. яшчэ Якабсон, Word, 8, 1952, 387; далей Фасмер, 1, 457–458.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабайда́ ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Не зусім яснае слова. Укр. лебедіти, ла́бдати ’балбатаць, малоць’, польск. labiedzić ’наракаць’, паўдн. labodzić, lebodzieć ’тс’, ’лямантаваць’, славен. labȏtati ’малоць, плявузгаць’. Гукапераймальнае або экспрэсіўнае ўтварэнне, якое Слаўскі (4, 15) і Бязлай (2, 118) адносяць да і.-е. асновы *lab‑/*labh‑/*leb‑ (Покарны, 1, 651, 655). Не выключана генетычная сувязь з літ. lebėida ’гультай, соня’, ’гуляка’ (Атрэмбскі, Gram. 2, 270).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барздэ́ (прысл.) ’няўцям’ (Клім.: Мыні й барздэ́, шо Ко́ля там міг бы бу́ты). Не вельмі яснае слова. Марыць, першапачаткова абазначала ’хутчэй’ і звязана з бардзе́й, барздзе́й, барджэ́й, баржджэ́й ’хутчэй’ (ад бо́рзды ’хуткі’, бо́рзда ’хутка’). Значэнне ’няўцям’ магло развіцца, напр., з такіх сказаў: Яму няўцям, а мне барзджэ́й (няўцям). Але паколькі ў гэтай палескай гаворцы оканне, то зыходзіць трэба з *барздэ(й) ад польск. барзо, бардзо ’вельмі’ (bardzo, barzo, гл. пад ба́рзо).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)