Прыту́ла ’прымак (звычайна ў пажылым узросце і пры адсутнасці законнага шлюбу)’ (Клім.), ’прымак’ (Ян., Мат. Гом.), прыту́ль, прыту́ліч ’тс’ (Жыв. НС). Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад прытулі́ць < туліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяша́нец, міша́нец ’патомак ад шлюбу людзей рознай нацыянальнасці, расы’, ’жывёла змешанай пароды’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки; лудз., Сл. ПЗБ). Паводле націску можна дапусціць запазычанне з польск. mieszaniec ’тс’; рус. ніжагар.ме́шанец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растаргну́цца ’развесціся (пра мужа і жонку)’ (рэч., Нар. сл.). Нягледзячы на наяўнасць зыходнага дзеяслова торгаць (гл.), хутчэй за ўсё размоўнае (іранічнае?) засваенне рус. расто́ргнуть (шлюб), параўн. таксама рус. дыял. расторг ’развод, скасаванне шлюбу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́джаны ’прызначаны лёсам’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Бяльк.), су́джоны ’тс’ (ТС), су́жаный (суженый) ’тс’ (Нас.), сужо́нко ’нарачоны, у дзень шлюбу — малады’ (Тур.), су́жанка ’вызначаная лёсам’ (Гарэц.). Ад судзіць ’прызначаць, прадвызначаць’, гл. таксама сужэнства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інстыту́т м., в разн. знач. институ́т;

педагагі́чны і. — педагоги́ческий институ́т;

навуко́ва-дасле́дчы і. — нау́чно-иссле́довательский институ́т;

і. шлю́бу — институ́т бра́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мула́т ’патомак ад шлюбу белых і неграў’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з італ. mulatto ці ісп., партуг. mulato < ісп. mulo, ’мул’, г. зн. ’байструк’. Мяркуецца, што ў раманскіх мовах — з араб. muwallad ’нечыстакроўны араб’ (Фасмер, 3, 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сена́тар, ‑а, м.

Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус. смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус. мѣшанецъ (XVII ст.), польск. mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш. míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вясе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым.

Спраўляць в.

2. Шлюбны поезд.

Дзеці крычалі: «Вяселле едзе!»

3. Бесклапотна-радасны настрой, які выражаецца ў схільнасці да забаў, вясёлых гульняў (разм.).

Праводзіць час у вяселлі.

|| памянш. вясе́лейка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. вясе́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інстыту́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.

Педагагічны і.

Навукова-даследчы і.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.

І. шляхетных дзяўчат.

3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.

І. сям’і і шлюбу.

|| прым. інстыту́цкі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)