фальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).

1. Згінаць аддрукаваны аркуш пэўным чынам.

Ф. кнігу.

2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (пра металічныя лісты).

|| зак. сфальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. фальцава́нне, -я, н. і фальцо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фальцо́вачны, -ая, -ае і фальцава́льны, -ая, -ае.

Фальцовачнае шво.

Фальцавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фастры́га, ‑і, ДМ ‑рызе. ж.

Шво вялікімі шыўкамі, якім часова, папярэдне сшываецца матэрыял. // Нітка, якая ўжываецца для фастрыгавання, якой што‑н. фастрыгуецца. Бабка зашпільвае паліто на ўсе гузікі, штосьці папраўляе, дзесьці адкусвае нітку, выцягваў белую фастрыгу... Каліна.

[Польск. fastryga.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Паштыхава́ць, поштыховаць ’адцягнуць каваннем’ (ТС). З польск. posztychowat < sztych ’вастрыё’, ’шво, строчка’, з якога (ст.-польск.) і ст.-бел. штыхъ ’вастрыё’ (XVI ст.). Усе з с.-в.-ням. stich ’тс’ (Брукнер, 556; Булыка, Запазыч., 371).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Разарваўшы ніткі, распусціць, ліквідаваць (шво, узор і пад.). Распароць аздобную строчку. □ [Хлопец] распароў нейкае шво ў пінжачнай падшэўцы. Чорны. // Разарваць, разрэзаць на часткі, распусціўшы швы. Распароць старое паліто. □ Вось доктар тонкім бліскучым ножыкам распароў рукаў кашулі дырэктара, агаліў плячо і ўсю правую руку. Нядзведскі.

2. Разарваць, разрэзаць чым‑н. вострым. Я сядзеў побач з .. [Цімохам], латаў валёнак — распароў удзень у лесе. Савіцкі.

3. Нанесці глыбокую рану чым‑н. вострым. Вепр іклом распароў .. [Яўхіму] лытку да самай косткі. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Васілю Міхальчуку распарола асколкам жывот, і пасля шпіталя яго звольнілі з арміі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальц, ‑а, м.

Спец.

1. Шво на месцы змацавання тонкіх металічных лістоў.

2. Прамавугольная канаўка ўздоўж краю дошкі, бруска; паз.

3. Месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, часопіса і пад. пры фальцаванні.

4. Палоска тканіны, якой абклейваецца форзац для далучэння да ўнутраных краёў аркушаў кнігі пры пераплятанні.

[Ням. Falz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падэ́шва ’ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні, ніжняя частка, аснова чаго-н.’ (ТСБМ), дыял. падо́шва ’тс’. Рус. подо́шва, укр. підо́шва, ст.-рус. подъшъва, польск. podeszwa, чэш. podešev, славац. podošva. З podъ і šъvъ (гл. шво, шыць) (Праабражэнскі, 2, 86; Фасмер, 3, 299). Фанетычны варыянт падэшва з польск. podeszwa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перастрачы́ць сов., в разн. знач. перестрочи́ть;

п. шво — перестрочи́ть шов;

п. дзве старо́нкі тэ́ксту — перестрочи́ть две страни́цы те́кста;

п. усю́ ко́ўдру — перестрочи́ть всё одея́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вене́чный

1. вяне́чны; вянцо́вы; см. вене́ц​I 4, 5;

2. анат. вяне́чны;

вене́чный шов вяне́чнае шво;

вене́чные арте́рии вяне́чныя артэ́рыі;

вене́чная ве́на вяне́чная ве́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.

П. падэшвы.

П. каўнер.

2. каго-што. Прастрэліць куляй, снарадам; зрашэціць кулямі, асколкамі снарадаў (разм.).

Куля прашыла калена.

П. варожую калону кулямётнай чаргой.

3. што. Правесці які-н. час за шыццём.

П. увесь вечар.

|| незак. прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і прашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правары́ць сов., в разн. знач. провари́ть;

ры́бу трэ́ба як след п. — ры́бу на́до как сле́дует провари́ть;

усю́ ра́ніцу п. варэ́нне — всё у́тро провари́ть варе́нье;

п. шво — тех. провари́ть шов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)