шмарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Разм. Націрацца, намазвацца чым‑н. Шмаравацца шкіпінарам. // Церціся, скрэбціся чым‑н. Як ні шмараваліся нашы хлопцы венічкамі ў Анупрэя, а жывіцу, што папрыставала да цела, чыста адмыць не маглі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.

1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

2. Унутраная частка такой пабудовы.

Х. была чыста прыбрана.

За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).

3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).

Хатнія дзверы.

Хатнія рэчы.

Хатняя работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чум, ‑а, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых народаў Паўночна-Усходняй Еўропы і Сібіры, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых скурамі жывёл. У круглым чуме, куды прывялі нас бацькі Івана, сапраўды было светла, чыста і ўтульна. Рамановіч.

[Комі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балдзі́ць ’казаць, расказваць’ (Бяльк.). Параўн. рус. балди́ть часта паўтараць тое ж самае’, ба́лда́ ’балбатлівая жанчына’, укр. балди́кати гаварыць’. Бясспрэчна, гукапераймальнага паходжання. Параўн. аснову бал — у дзеясловах гаварэння. У гукапераймальных словах развіццё можа ісці сваім шляхам (параўн. і захаванне ‑л‑ ва ўкр. слове; чыста фанетычная форма была б *баўдзі́ць, *бавди́кати).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвыр, ‑у, м.

Разм. Тое, што і жвір. Чыста былі замецены сенцы, высыпаны чвырам. Чорны. [Параска:] — Запражыце, цётка, каня ды чвыру вазы са два на дарогу вывезіце. Лобан. Прыступкі ганка свяціліся тады залацістай жаўцізной — гэтак бабка Настуся вышароўвала іх з чвырам. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акадэмі́зм, ‑у, м.

1. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковай рабоце і навучанні, адарванасць іх ад практыкі, ад патрэб грамадскага жыцця. Акадэмізм у выкладанні.

2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які ўстанавіў пэўныя традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычным кірунку ў мастацтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца арнаментам; складаецца з арнаменту (у 1 знач.). Арнаментальны роспіс.

2. Пышны, вычварны; багаты на ўпрыгожанні. Арнаментальны стыль. Арнаментальная проза. □ Але існуюць нейкія грані, нейкі рубеж, пераступіўшы якія лёгка збіцца на залішне арнаментальную квяцістасць, на чыста вонкавую дэкарацыйнасць. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляшу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць палешуку, уласцівы палешукам. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Колас. Прыродны розум, спалучэнне народнай мудрасці з чыста паляшуцкай жартаўлівай дасціпнасцю і дабрадушнай хітрынкай у добрых вачах робяць гэтага чалавека прыемным субяседнікам. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капалю́ш ’летняя шапка з палямі’ (іван., КЭС), капелюшсаламяная, сітавая, лазовая шапка’ (Шн. 3, ПІпіл.; гродз. Рам. 1), капелюша ’капялюш’ (Мядзв.); у капэлюшы ’д’ябал’ (Выг.), капелюшы ’лісты гарбузоў’ (Бір.), капелюш, капелюшы. капелюшній. капелюшні, капелюшнічок, капелюшына ’гарлачык жоўты, Nuphar luteum (L.) Sm.’, ’гарлачык чыста-белы, Numphaea candida Presl.’, ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europaeum L.’ (Бейл.), да капялюш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

платані́зм, ‑у, м.

1. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне старажытнагрэчаскага філосафа Платона і яго паслядоўнікаў, заснаванае на тым, што рэальны зменлівы свет прыродных рэчаў з’яўляецца толькі слабым адбіткам нязменнага свету вечных ідэй.

2. Адсутнасць пачуццёвасці, чыста духоўная цяга да каго‑н. // перан. Адсутнасць якіх‑н. практычных мэт; нерэальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)