Сту́дзень1 (студзѣнь) ‘сцюжа, холад’ (Шымк. Собр.), сту́дэньхолад на дварэ’ (малар., Цыхун, вусн. паведамл., ст.-бел. студень ‘тс’: з велѣкое стꙋдени (XVI ст., Карскі 2-3, 40). Параўн. укр. сту́дінь ‘сцюжа’, стараж.-рус. студеньхолад’, серб.-харв. сту̏ден ‘сцюжа, холад’, ст.-слав. стоуденьхолад’. Прасл. *studenьхолад, сцюжа’, абстрактны назоўнік, утвораны ад дзеепрыметніка залежнага стану *studenъ з папярэдняй заменай першаснай асновы на ‑ĭ‑ ж. р. асновай на ‑ja‑ (Борысь, Etymologie, 335). Гл. сцюдзёны.

Сту́дзень2 ‘першы месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Стан., Некр. і Байк.), ‘снежань’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. сту́дзень ‘снежань’, серб.-харв. сту̀дени ‘лістапад’. Гл. студзень1.

Сту́дзень3 ‘калодзеж’ (Нас.), сту́дзін ‘тс’ (Бяльк.), студзянцы́ ‘месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада’ (глус., КЭС), ст.-бел. студенецъ ‘калодзеж, студня’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. студени́ця ‘крыніца’, дыял. сту́день ‘тс’, рус. студене́ц ‘крыніца; калодзеж’, польск. studzienka, чэш. studánka, дыял. studánec, серб.-харв. студе́нац, славен. studénec, sdenz, sdȇnec, балг. студене́ц, макед. студенец, ст.-слав. стоуденьць ‘крыніца’. Прасл. *studenьcь ‘крыніца’, *studenъka, г. зн. ‘студзёная крыніца’, што ўтворана ад дзеепрыметніка *studenъ < *studiti ‘студзіць’, параўн. халадні́к ‘крыніца халоднай вады, якая выбіваецца з-пад зямлі’ (Сцяшк.). Гл. Фасмер, 3, 787; Бязлай, 3, 337. Сюды ж студзяні́к ‘міфічны дух, які жыве ў студні ці ў сажалцы’ (Сцяшк. Сл.}.

Сту́дзень4 ‘квашаніна’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Жыв. сл., Нар. лекс., ЛА, 4), сту́дзіна ‘тс’ (ТСБМ), сту́дзяніца, сту́дзянь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), студзяні́на ‘тс’ (З нар. сл., Жыв. сл.), студзёнка ‘тс’ (Сцяшк.), сьцю́дзень ‘тс’ (Байк. і Некр., Касп.). Параўн. укр. студелина, студе́не́ць ‘тс’, рус. сту́день ‘квашаніна’, польск. дыял. studzielina, studzenina, studzieniec ‘тс’, славац. дыял. stuďenina, stuďeno ‘тс’ і інш. Да *studiti ‘студзіць’, гл. наступнае слова. Параўн. сту́дня, засту́да, засту́дзі́на ‘квашаніна’ (Бел. дыял.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Загадзя адчуваць; мець прадчуванне чаго‑н. Трывожна заплакала кнігаўка на балоце, мабыць, прадчуваючы холад. Шчарбатаў. [Міця] прадчуваў, што добрыя адносіны з Лобікам наладзяцца, аднак няясная трывога закрадвалася ў душу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зюзь ’п’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзяхолад’, зюзюкаць ’гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцю́жа ’моцны холад, мароз’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Гарэц.), сту́жа ’тс’ (ТС, Бяльк.), сцю́жа, сці́жа ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ). Укр. сту́жа, рус. сту́жа ’тс’. Прасл. *studja да *studъ, гл. студзіць, сцюдзёны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захаладзе́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Стаць халодным; застыць. Ногі захаладзелі.

2. Адчуць холад ад уздзеяння якога‑н. моцнага пачуцця. Ілонка штурхнула дзверы. Яны рыпнулі моцна і дзіка, так, што ў яе ажно захаладзела ўсё ўнутры. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стыць, сты́нуць ‘станавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр. сти́ти, сти́нути, рус. стыть, сты́нуть, ст.-польск. stydnąć, чэш. stydnouti, славац. stydnúť, серб.-ц.-слав. устынути, балг. сти́на ‘станавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл. *studъ, *studaхолад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стынь ‘сцюжа, холад’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.

2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадзі́на, ‑ы, ж.

Разм. Моцны холад; халадэча. — Кволая, у сцюжу, у халадзіну, падалася [дзяўчына] з Палесся за Кіеў з мяшком за плячыма. Ракітны. А заўтра ў цэх... А ўранні — халадзіна. І, як заўжды, пад’ем у сем гадзін. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадэ́ча, ‑ы, ж.

Моцны холад. [Бацька:] — Надзень [Кастусь] пінжак, так прастынеш, прастудзішся. Гэта ж такая халадэча. Галавач. У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што бадай цяплей было на дварэ. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)