По́геладзь ’імжа’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, можна суаднесці з джолыдь (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ожеледица ’галалёдзіца’, рус. ожеледь ’тс’, ’наледзь на дрэвах’, гледзьі глюдь ’галалёдзіца’, поглездка ’галалёдзіца; коўзанне па лёдзе’ (гл. гладкі). Мог адбыцца перанос значэння з выніку на прычыну: наледзь на дрэвах ці галалёдзіца часта з’яўляюцца пасля адлігі з імжой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́страх ’жах, запрашэнне; пудзіла’ (Байк. і Некр.; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ст.-бел. пострахъ (XVI ст.). Паводле меркавання Жураўскага, запазычанне са ст.-польск. postrach (Жураўскі, SOr, 10 (1), 40). Не выключаны самастойныя ўтварэнні ў асобных славянскіх мовах, параўн. чэш. postrach ’навальніца’, ’страшыдла’, славац. postrach ’пудзіла, страшыдла’, славен. postrašiti ’напужаць’. Да страх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кант ’востры бераг, край, рабро чаго-небудзь’, ’аблямоўка’, ’кайма’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк.; гродз., З нар. сл.), драг. кант, кантэ ’стрэлкі ў адпрасаваных штанах’ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). З польск. kant ’край, востры бераг’, якое з ням. Kante < ст.-франц. cant ’вугал’, < лац. canthus ’куток у воку’, ’вобад кола’ (Слаўскі, 2, 43–46; Фасмер, 2, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́чыкі ’цюльпаны’ (паст., Сл. ПЗБ), драг. мэ́чыке ’гладыёлусы’ (Лучыц-Федарэц), відаць, з польск. mieczyk ’тс’, як і чэш. mečík, серб.-харв. ма̏ч, mačika, mečiką, mačȋc, mačinac, ’тс’, mačac ’стальнік, Ononis spinosa’ славен. mȅč ’гладыёлус’, mečíka ’касач’, — усе першапачаткова з’яўляюцца старым перакладам з лац. gladiolus ’невялікі меч’ > ’мечавідны ліст’ < gladius ’меч’ паводле падабенства лістоў да мяча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслу́хаць ’выканаць просьбу ці загад’ (КЭС, лаг.), драг. послу́хатысь ’выканаць тое, што просяць, асабліва ў талацэ’ (Лучыц-Федарэц). Да слу́хаць (гл.). Аднак гэтыя лексемы маюць спецыфічна бел. семантыку, выражаную яскрава ў кантамінаванай лексеме пыслухме́нства (< паслухмя́ны + паслушэнства) ’дапамаганне ў сельскагаспадарчых работах і ў бядзе за «дзякню», г. зн. «дзякуй» (Нік. Очерки); сюды ж паслухмянства ’паслушэнства’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́са ’тое, што вісіць’, звычайна ў загадцы гэта ’груша’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́са́ ’вага’, рус. наўг., тамб. виса ’тое, што вісіць; яблык’, арханг. виси ’павекі’, вяц., каз. ви́сы ’валасы’, сіб. ’апоўзіны’, польск. усх. wisa ’тс’, wisza//wisa ’тое, што вісіць (у загадцы)’, балг. виса ’тое, што вісіць’; ’шчака’. Да вісець. Гл. таксама Рудніцкі, 1, 439.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапацо́ны, драг. лапацонэ ’шырокія, нязграбныя ступні ног’ (Лучыц-Федарэц), лыпацЬн ’сыты, поўны чалавек’ (Бяльк.). З укр., параўн. зах.-укр. лапацон ’паляшук’, бук. ’здаравяк, нязграбны’, ’шырокі, буйны (аб лісці, узорах)’, дамафоны ’вялізныя ступні’, ’стары абутак’. Параўн. таксама рус. лапотон, лопатон ’лапатні’, ’селянін, які перасяліўся з Еўрапейскай Расіі’, урал. лапотонцы ’лапці’. Да лама] (гл.). Суф. -фон, магчыма, з ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́цка старое ’шчака’, мн. л. пы́цкі: даць па пыцках (Даніл. Сл.), пы́цак: даць па пыцку (там жа, па твары?), сюды ж пыцо́к ’penis’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), параўн. польск. дыял. pycek ’кавалак’, мажліва, сюды ж і славен. рîсек ’penis’. Утворана ад імітатыўнага *pykъ, гл. пы́цнуць, зыходная форма пы́цкаць ’дакранацца’; не выключана сувязь з *pyskъ, гл. пысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугові́ца1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Луговіца2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг. косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст. пі́льніца ’час уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)