Тыкоць ‘тыц’ (ТС). Выклічнік для перадачы аднакратнага дзеяння ад ты́каць (гл.); канец слова можа ўзыходзіць да інфінітыўнага суфікса або да ўзмацняльнай часціцы ‑ць (< прасл. *tʼь), параўн. польск. ‑ć: tobieć dam, чэш. ‑ť: toť ‘тут’, ‘нядаўна, надоечы’ (ESSJ SG, 1, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.

патыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткнуць.

патыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Тое, што і тыкаць. Ярошка са злосцю тыркаў пальцам у нейкую паперу. Броўка. [Байкоў:] — Што вы ўвесь час тыркаеце на Байкова? Шамякін. Гюнтэр Ліндэ не раз балюча тыркае ў худыя плечы Ота вострым канцом стэка. Бядуля.

2. Утвараць гукі (пра машыны, маторы і пад.). Жывы быў толькі матацыкл: ён усё тыркаў, гатовы зноў сарвацца з месца. Брыль. У Валілах тыркае буйнакаліберны кулямёт, гучыць пару спозненых вінтовачных стрэлаў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тыч1 потычкам ’уніз галавой’ (лях., чэрв., Сл. ПЗБ; Нікан.), ’потырч’ (Мат. Гом.; Ян.), ’спатыкнуўшыся, потырч’ (Сцяшк. Сл.), укр. потич ’спатыкаючыся’, ’уніз галавой’. Ад по- і тыкаць ’пароць чым-небудзь’ (гл.).

По́тыч2, потыче ’тычкі’ (ТС). Ад по- і тыкаі(ь (гл.). Параўн. патык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стука́н ‘вельмі высокі чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн рус. истука́н ‘ідал, бажок’, што з стараж.-рус., ц.-слав. истуканъ ‘які выразаны, высечаны’, залежны дзеепрыметнік прош. ч. ад истукати ‘высякаць, выразаць з дрэва, каменя’, якое звязана чаргаваннем галосных з тъкнѫти ‘ткнуць’ (гл. тыкаць) (Фасмер, 2, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тык1 — аддзеяслоўная часціца, перадае раптоўнае або нечаканае дзеянне (мсцісл., Нар. лекс., Нас.). Ад тыкаць (гл.).

Тык2 — злучнік або часціца: тык багдайбы мяне (В. Дунін-Марцінкевіч), укр. дыял. тик ‘тс’. Паводле Копечнага (Этимология–1967, 27; ESSJ SG, 2, 77), вынік дэсанарызацыі дык (гл. ды).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́тка ’корак’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. zatka ’прылада ў ярме’, чэш., славац. zátka, серб.-харв. за̑тка, балг. за́тка ’корак’. Параўн. і за́тык ’шпень’ блізкага ўтварэння, а таксама за́ткала (гл.). Прасл. zatъka — бязафіксны наз. ад дзеясловаў za‑tъk‑nǫ‑ti, za‑tyk‑a‑ti (гл. тыкаць). БЕР, 1, 613.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілацік, ст.-бел. пилапткь ’кій’ (1539 г.) запазычаны са ст.-польск. pilatyk ’кій, дручок’, якое выводзіцца са ст.-грэч. πιλατικός ’валюшны, сукнавальны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 105), што малаверагодна. Банькоўскі (2, 582) на аснове першаснага значэння ’біта для гульні ў мяч’ выводзіць з pila ’мяч’ і łykać, tknąć. гл. тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)