Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣy ’вятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таз ’шырокая пасудзіна, мядніца’ (ТСБМ), ’вялікая міска’ (Сцяшк., Бяльк.), ’гаршчок’ (Вруб.). Запазычана, хутчэй за ўсё, праз рускую з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. tas ’міска’, дзе з араб. tast ’кубак; таз’ < перс. täsht (tœʃt) ’тс’ (Фасмер, 4, 10; Чарных, 2, 224; ЕСУМ, 5, 502–503 з літ-рай). Параўн. таца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́ркут ’птушка арол.’ Рус. бе́ркут, укр. бе́рку́т. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. börküt, усх.-цюрк., казах. bürküt, тат. birkut і г. д. Фасмер, 1, 157; Праабражэнскі, 1, 24; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21 (параўн. і Шанскі, 1, Б, 98). Польск. berkut (праз усх.-слав. мовы; Брукнер, 21). Няясным, аднак, застаецца націск на першым складзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байба́к (Нас.), баба́к ’сурок; гультай, лежань’. Рус., укр. байба́к, баба́к ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў, але крыніца дакладна невядомая (параўн. караім. baibaχ, baidbaχ ’паганы’, тур.-перс. bedbaht ’няшчасны чалавек’, тат. bajbak ’сурок’). Агляд праблематык гл. Праабражэнскі, 1, 12; Фасмер, 1, 107; Локач, 16; Заянчкоўскі, JP, 19, 37; Заянчкоўскі, Stud. orient., 42–43; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́н ’сокал, Falco sacer’ (КЭС), ст.-бел. болобан (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), рус. балаба́н ’сокал, Falco lunarius, Falco nobilis’, укр. балаба́н сокал, Falco nobilis’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. balaban ’від драпежнай птушкі’, кыпч. balaban хокал’). Меліаранскі, ИОРЯС, 7, 2, 279 і наст., ИОРЯС, 10, 2, 75; Міклашыч, 6; Бернекер, 40; Фасмер, 1, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батра́к (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы (параўн. Чуд.), таксама і ўкр. батра́к. Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Па версіі Гараева, 13; Праабражэнскага, 1, 19; Шанскага, 1, Б, 57, з тат. batrak. Другая версія (Сабалеўскі, РФВ, LXX, 77; Фасмер, 1, 134–135) — суфіксальнае ўтварэнне ад рус. батырь ’падрадчык і г. д.’ (< цюрк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бура́н ’моцны вецер; надвор’е, калі дзьме вецер і ідзе снег’ (БРС, Інстр. I). Рус. бура́н, укр. бура́н. Запазычанне з цюрк. моў (тур., тат. buran ’мяцеліца, пурга’). Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 243–244; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Шанскі, 1, Б, 229; Рудніцкі, 258; Локач, 29. Паводле Шанскага, там жа, бел., укр. бура́н запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяшы́на, ст.-бел. мешына ’вырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Такмачы́, токмачі́, тукмачі́, тукмачы́, тумачі́ ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), токмачі́, тукмачі́, томочі́ ’бульбяная каша, таўканіца’ (жабін., драг., малар., ЛА, 4; Лекс. Бел. Палесся). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова тыпу ўкр. токма́чити ’ўтоптваць; біць, прыціскаць’, рус. токма́чить ’біць, таўчы’, вытворных ад тур., тат. tokmak ’даўбешка’ (< toqi‑/toqu ’біць, стукаць’), гл. Фасмер, 4, 70; ЕСУМ, 5, 592.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)