вы́мачына, ‑ы, ж.
Разм. Нізкае забалочанае месца. Конь часам трапляў капытом у вымачыну, і тады аддавалася, адразу глохнучы ў тумане, гучнае чвяканне. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руса́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і русявы. Быў Міхась Калачынскі тады танклявы, русавы, яснавокі і нават трошкі сарамлівы, ціхі, звычайны вясковы хлопец. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагарла́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Разм. Тое, што і пагарлапаніць. Хорам крыху пагарланілі дзяўчаты і хлопцы, а тады яна, Валя Сакоўская, заспявала. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суцяша́льнік, ‑а, м.
Той, хто суцяшае. Старшыня апускае вочы і журботна звешвае галаву .. І тады ўжо сам пісар выступае ў ролі суцяшальніка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сягды́-тагды́, прысл.
Тое, што і сяды-тады. Паміж шчырымі і трагічнымі нотамі пракідаліся сягды-тагды і ноткі звычайнай Стафанковічаўскай хітрай цікаўнасці. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клы́шка ’замочак’ (Жд. 3). Магчыма, да клышня (гл. клышні). Тады клышка — маленькая клышня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́тлік ’від гэбля’ (Жыв. сл.). Да каціць (гл.). Тады котлік < кот‑ло + ‑ік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адза́ду, прысл.
Разм. Тое, што і ззаду. Калі параўняліся людзі з дубам, тады.. тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блюзне́рства, ‑а, н.
Зневажанне, ганьбаванне бога, святых. // Зневажальныя словы. // Зневажанне чаго‑н. вельмі дарагога, паважанага. Характарызаваць мастака, музыканта іранічна тады было для.. [З. Бядулі] блюзнерствам. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дру́жнасць, ‑і, ж.
1. Дружба. І тут і сёння, як тады, Дуброўцы ў добрай дружнасці. Бялевіч.
2. Уласцівасць дружнага (у 1 знач.). Дружнасць сям’і.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)