Маўклі́вы, моўклі́вы ’негаваркі, неахвочы да гутаркі’, ’нямы’, ’зразумелы без слоў’ (ТСБМ, Касп., КЭС, лаг., ігн., воран., Сл. ПЗБ). Да маўча́ць (гл.). Прасл. форма прыметніка mьlk‑(ъ)livъ або mьlkl‑ivъ (калі б ён быў утвораны на базе іменнай асновы на ‑l‑). Яго па форме можна супаставіць з серб.-харв. му̀кљив ’мокры, вільготны, сыры (напрыклад, аб дрэве, мокрым у сярэдзіне)’, чэш. mlklý, mlkvý, славац. mľkvyсыры, недаспелы’ (падрабязна аб іх гл. Петлева, Этимология–77, 35–38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыр’ё ’ўсё наогул сырое’, ’не высахлае’ (Нас.), ’уся садавіна і тая гародніна, якую ядуць сырой’ (Варл.), ’сырыя дровы; садавіна, гародніна’ (Юрч. Вытв.). Зборны назоўнік ад сыры, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

промо́зглый

1. (затхлый) за́тхлы; (гнилой) гнілы́; (застоявшийся) застая́лы; (испорченный) сапсава́ны, сапсу́ты;

промо́зглый во́здух за́тхлае (гніло́е, застая́лае, сапсава́нае, сапсу́тае) паве́тра;

2. (о погоде) зо́лкі, сыры́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вільго́тны, ‑ая, ‑ае.

Насычаны, пакрыты вільгаццю; мокры. Плуг шуршэў пад скібаю, раскідаў вільготную зямлю на крыгі-кавалкі. Баранавых. — Мне цёпла, — адказаў хлапец і, зняўшы вушанку, прыгладзіў вільготны чуб. Кулакоўскі. // У якім залішне многа вільгаці; сыры. Вільготны склеп. Вільготны клімат. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., што.

Прадаць па частках, паступова ўсё дарэшты. Памешчыкі ў нас распрадалі маёнткі яшчэ да першай сусветнай вайны, павыязджалі ў горад. Карпюк. Дзяўчаты распрадалі вязанкі сушаных баравікоў, мяшочкі ягад і арэхаў, яйкі, сыры, масла і накуплялі сабе ўбораў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вільго́тнысыры, мокры, пранізлівы’ (Шат., Нас.), ст.-бел. вилкготный, вильготный (з XVII ст.). Запазычаны з польск. мовы (Шатэрнік, 46; Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж прыслоўе вільго́тна ’насычана вільгаццю’ (КТС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сло́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Слотная восень. □ Бульба пячэцца, полымя шугае. А ты сядзі і — калі дзень слотны, непагодлівы — працягвай толькі да агню то адну, то другую руку. Васілевіч.

2. перан. Надакучлівы, назойлівы. Маці Вацікава дзецьмі абнядужала, а да бацькі прыкараскалася слотная трасца. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Грубы, нябелены (пра тканіну, ніткі і пад.). Мех быў новы, з суравога палатна. Пташнікаў. // Зроблены з грубай нябеленай тканіны. Суравы абрус. □ На дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў .. пакой [Наталі] праз шчыльную суравую фіранку. Гартны.

2. Абл. Сыры. [Антось:] — Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халаднава́та,

1. Прысл. да халаднаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра халаднаватае надвор’е. На вуліцы было халаднавата, дзьмуў нейкі сыры вецер. Арабей. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Чарнышэвіч.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне прахалоды. — Халаднавата, аднак, — сказаў Толя, пагладжваючы голы плячук. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)