пужлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да спалоху, які ўсяго баіцца, палахлівы; які выражае спалох.

П. позірк.

Пужліва (прысл.) азірацца.

|| наз. пужлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасту́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны да прастуды. Прастудлівае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садамі́т, ‑а, М ‑міце, м.

Чалавек, схільны да садаміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

істэ́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які пакутуе ад істэрыкі, схільны да істэрыкі.

|| ж. істэры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́длівы, -ая, -ае (разм.).

1. Схільны да звадак, звадніцтва.

Звадлівая суседка.

2. Які суправаджаецца звадкамі, з’яўляецца звадкай.

Звадлівыя адносіны.

|| наз. зва́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксікама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, схільны да таксікаманіі.

|| ж. таксікама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. таксікама́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачуццёвы, -ая, -ае.

1. З моцна выражанай палавой цягай.

Пачуццёвая асалода.

2. Схільны да задавальнення цялесных, фізічных пачуццяў.

П. чалавек.

|| наз. пачуццёвасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кручкатво́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, схільны да кручкатворства.

|| ж. кручкатво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. кручкатво́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эратама́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які пакутуе ад эратаманіі, схільны да эратаманіі.

|| ж. эратама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мізантрапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Схільны да мізантропіі; уласцівы мізантропу. Мізантрапічны чалавек.