Кукры́ш ’дышаль для парнай запражкі валоў’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да ку‑крыць ’пакрываць сумесна’ і ўтворана па мадэлі на ‑ыш (параўн. па‑скрэбці > паскрэбыш) (Сцяцко, Афікс. наз., 76–77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́зам, ра́зо́мсумесна, адначасова’ (ТСБМ, Мал., Касп., Яруш., Шпіл.; воран., брасл., ігн., смарг., лід., пруж., беласт., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’то’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. ра́зом ’адным разам’, ’раптам, імгненна’. Вытворнае ад раз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́бра ‘талака, калектыўная дапамога’ (карэл., кліч., бялын., мазыр., ДАБМ, камент., 905). Рус. валаг., алан. себра́ ‘праца грамадой, сумесна; талака’. Даль (4, 169) узводзіць да сябр (гл. сябар). Рус. слова сумесна з алан. себра́, сябра́, ся́бра ‘абшчына, арцель, сумесная справа’ разглядалі як запазычанне з вепск. sebr‑ (sebra‑) ‘калектыўная праца’; гл. Фасмер, 3, 586. Трубачоў (История терм., 165) усе гэтыя словы звязвае са слав. *sębrъ ‘сябра’. Фрэнкель (768–769) лічыць магчымым балцкае паходжанне: параўн. літ. sébras ‘саўдзельнік, супольнік’, лат. sēbrs ‘сусед, прыяцель’. Лаўчутэ (Балтизмы, 148) балцкае паходжанне слова разглядае як недостаткова аргументаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Савакупля́цца ’здзейсніць палавы акт’, савакупле́нне (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. совокупля́ться (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое запазычана з ц.-слав., ст.-слав. съвъкоупити, вытворнага ад ст.-рус., ц.-слав. въкупѣсумесна’, купъ ’куча’ (Фасмер, 3, 705).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калегія́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць калегіяльнага (у 2 знач.). Калегіяльнасць абмеркавання. // Кіраўніцтва, якое ажыццяўляецца сумесна, групай асоб. Прынцып калегіяльнасці. □ Але Булай усё перайначыў, загадаўшы, каб брыгадзіры з’яўляліся на нарады таксама, бо гэта нібы дэмакратызуе кіраўніцтва, вядзе да калегіяльнасці ў рабоце. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацо́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Займацца якой‑н. дзейнасцю, працаваць сумесна з кім‑н. Беларускія буржуазныя нацыяналісты актыўна супрацоўнічалі з акупантамі. Гіст. бел. сав. літ.

2. Быць супрацоўнікам якой‑н. установы або органа друку. [Максім Танк] .. стала супрацоцнічаў у абласных газетах. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́, даю́ць; незак.

1. гл. даць.

2. у знач. часц. дава́й(це). У спалучэнні з інф. незак. ці 1 ас. мн. буд. азначае прапанову, запрашэнне зрабіць што-н. разам, сумесна (разм.).

Давай бегаць.

Давайце паснедаем.

3. у знач. часц. дава́й. У спалучэнні з інф. незак. служыць для выражэння энергічнага пачатку дзеяння.

Раззлаваўся дзед, адперазаў папружку і давай гнаць падшыванцаў з саду.

Прыбег і д. крычаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гурт, -а́ і -у, М -рце, мн. гурты́, -о́ў, м.

1. -у. Група людзей, натоўп.

Г. вучняў.

2. -у. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.

На лузе г. авечак.

3. у знач. прысл. гу́ртам. Разам, сумесна; натоўпам.

Цягнуць г. воз.

Ісці г.

Бегчы г.

4. -а́. Група (у 2 знач.), якая выконвае поп- або рок-музыку.

Вядомы г.

|| памянш. гурто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. гуртавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арке́стр, ‑а, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы. Лужанін.

2. Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.

[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)