Трэ́снуць ‘ударыць, стукнуць’ (Шымк. Собр., Яруш., Касп., Вушац. сл., Бяльк., ТС), ‘лопнуць, раскалоцца’ (Бяльк., Скарбы), ‘стукнуць, грукнуць’ (Ласт.), ‘стукнуць, пацэліць’ (пра гром, маланку)’ (Мат. Маг. 2, Сержп. Прымхі): kab ćabʼé pʼerún trésnuŭ (zabíu, uźaŭ) (зах.-бел., Маш. Atlas). Аднакратны дзеяслоў да трэскаць (гл. трэск), выводзіцца з прасл. *trěsknǫti (ESJSt, 16, 980), параўн. укр. трі́снути ‘трэснуць, стукнуць’, рус. тре́снуть ‘лопнуць, стукнуць, выдаць моцны гук (пра гром і пад.)’, польск. trzasnąć ‘тс’, чэш. třesknouti ‘тс’, славац. tresknuť ‘тс’, балг. тресна ‘тс’, макед. тресне ‘тс’, ст.-слав. трѧснѫти ‘тс’. Утворана на базе гукапераймальнага *tresk‑, як і літ. treškė́ti ‘лопаць, трэскаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шара́хнуть сов., однокр., прост.

1. (ударить, выстрелить) сту́кнуць, тра́хнуць, шара́хнуць, жа́хнуць;

2. см. шара́хнуться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Стукнуць з вялікай сілай.

Г. абухом па бервяне.

2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў).

Гакнулі па тры кружкі піва.

|| незак. га́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. га́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́бнуць ’ударыць, стукнуць’ (вілейск., Нар. сл.). Няясна. Параўн. намнуць ’тс’, гл. палаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гва́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Абл. З сілай стукнуць, ударыць каго‑, што‑н. Жалезным абручом здушыў .. [вораг] Гамыру, ускінуў на вышыню плячэй ды так гвазнуў аб зямлю, што ў Гамыры ўсё пацямнела ў вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

споўніцца, мінуць; стукнуць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вы́бухнуць ’узарвацца, успыхнуць’ (БРС, Байк. і Некр., Гарэц.). Ад бу́хнуцьстукнуць, гупнуць’; параўн. выбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шибану́ть сов., однокр., прост.

1. (бросить) шыбану́ць, кі́нуць, шпурну́ць;

2. (стукнуть) сту́кнуць;

3. (о запахе) даць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́пнуць1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)