муа́равы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да муару. Муаравы шоўк.
2. Зроблены з муару. Муаравая стужка. □ На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́сенічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусеніцы. Гусенічная стужка. // Які перамяшчаецца пры дапамозе гусеніц. Гусенічны трактар. Гусенічны экскаватар. Гусенічны цягач. // Які ўтвараецца з дапамогай гусеніц. Гусенічны ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кусупле́тка ’стужка’ (Касп.). Да касаплётка. Гл. косы і ПЛЯСНІ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лента ’стужка’ (ТСБМ), пераноснае лента ’прылада для вымярэння даўжыні’ (Сцяшк.), ’вузкі плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (на 10–12 бярвенняў)’ (басейн Дзвіны, Нар. сл.). Запазычанне з рус. мовы, дзе лента ’стужка’, а раней (XVII ст.) линта, калуж. линда, відавочна, запазычаны з н.-в.-ням. дыялектнага Linte ’тс’, с.-н.-ням., с.-гал., гал. linte ’стужка, павязка’ < лац. lintea, linteus ’з палатна’ (Фасмер, 2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ізаляцы́йны в разн. знач. изоляцио́нный;
~ная пала́та для хво́рых — изоляцио́нная пала́та для больны́х;
~ная сту́жка — изоляцио́нная ле́нта
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аканто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Тое, чым акантоўваюць; кант 1 (у 2 знач.). Акуляры ў сіняй акантоўцы. □ Вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцеправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Мост, які праходзіць над дарогай або скрыжаваннем дарог. Бетонная стужка дарогі доўга нырала пад мастамі і пуцеправодамі, пакуль не схавалася ў густых зарасніках акацый. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пі́цяжка (пітяшка) ’стужка (у касе)’ (драг., Нар. лекс.). З першапачатковага підтяжка = падцяжка, да цягнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шле́йка, ‑і, ДМ шлейцы; Р мн. шлеек; ж.
1. Стужка ці палоска тканіны, перакінутая цераз плячо, якая падтрымлівае спадніцу, сарочку, ліфчык і пад.
2. толькі мн. (шле́йкі, шлеек). Падцяжкі. Штаны на шлейках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тасьма́ ’вузкая тканая ці плеценая палоска для аздаблення адзення або завязвання’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ’вузкая стужка або тасёмка’ (Сцяшк., ТС), ’пасма’: тасьма́ — палоска на клубку нітак (воран., Сл. ПЗБ), та́сьма ’тасёмка’, тасма́ ’тс’ (Нас.). Укр. та́сьма́ ’тасьма, аблямоўка’, рус. тесьма́ ’тасёмка, стужка’, ст.-рус. тасма ’раменьчык’, польск. taśma ’вузкая стужка, тканы паясок’. З цюркскіх моў, дзе з перс. taśma < манг. taśma (Анікін, 538). У старабеларускай мове фіксуецца з 1511 г. у форме тасьма, тесма, крыніцай запазычання якога лічыцца тур. tasma (Булыка, Запазыч., 318; Чарных, 2, 241; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566–567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)