ру́чка¹, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Частка прадмета, за якую яго трымаюць або бяруцца рукой.
Р. дзвярэй.
Р. партфеля, малатка.
2. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, дзяржання, куды ўстаўляецца пяро, стрыжань.
Аўтаматычная р.
Шарыкавая р.
|| прым. ру́чачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.
Машынная і.
Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.
Патэфонная і.
3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.
Ядлоўцавая і.
4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.
Іголкі вожыка.
◊
Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.
|| памянш. іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.
|| прым. іго́лачны, -ая, -ае і іго́лкавы, -ая, -ае.
Іголачны ўкол.
Іголачнае вушка.
Іголкавая вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́ятнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Стрыжань або ланцуг з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.
Насценны гадзіннік з маятнікам.
2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.
|| прым. ма́ятнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шпень, шпяня; мн. шпяні, ‑ёў; м.
1. Спец. Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для змацавання. Раніцою шпяні паступалі з перабоямі, давялося бегчы ў .. аддзяленне, званіць у камітэт камсамола — узнімаць бучу. Карпаў. // Завостраны стрыжань для насаджвання чаго‑н. Цяпер .. [Зіна] сядзела за столікам, дзе была раздатачная, і на вострыя, як шыла, шпяні натыкала чэкі, што брала ад афіцыянтак. Грамовіч. // Пра тое, што сваім знешнім выглядам, формай нагадвае такі стрыжань. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе .. выступалі адны толькі парыжэлыя купіны.. ды высокія шпяні алешын. Колас.
2. Частка ліцейнай формы, якая служыць для атрымання ўнутранай поласці адліўкі. На нашым участку мы робім шпяні для адліўкі дэталей аўтамабіляў. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абру́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Вузкі драўляны ці металічны вобад, які набіваецца на бочку, кадушку і пад. для змацавання клёпак.
2. Сагнутая ў кольца пласціна (або стрыжань, прут і пад.).
Гімнастычны а.
3. Упрыгожанне, якое надзяецца на галаву.
Залаты а.
|| прым. абру́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штыр, ‑а, м.
Спец.
1. Цыліндрычны стрыжань з канічным канцом. Недзе ўгары паскрыпваў на штыры флюгер. Шыловіч.
2. Радыёантэна ў выглядзе доўгага тонкага стрыжня. Злева пружыніста гайдаўся падобны на .. лазіну штыр рацыі. Мележ.
[Ад ням. stier — нерухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Піч ’рагавы стрыжань пяра’, ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (стаўб., ЛА, 1). Да пішчіігл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шашлы́к, ‑у, м.
Страва з кавалачкаў бараніны (радзей ялавічыны, свініны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі. Тут [на базары] прадаецца і свежае мяса, і гатовыя гарачыя шашлыкі, нанізаныя на дроцікі. В. Вольскі.
[Ад цюрк. sislik.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)