Ма́іць1 ’мабыць’ (чачэр., Мат. Гом., краснап., Бяльк.). Скарачэнне і зліццё слоў мае быць. Да ма́быць (гл.).

Ма́іць2 ’хіліць на сон’ (смарг., Сл. ПЗБ), рус. маять, балг. мая. Роднаснымі да іх з’яўляюцца ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’тс’, ст.-в.-ням. muohi ’праца’, muodi, гоц. af‑mauþsстомлены’, ням. müde, ст.-грэч. μῶλος ’цяжар’, μῶλυς ’вычарпаны, аслаблены’, лац. mōlēs ’цяжар, маса’ (Шміт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́хлы ’драхлы’ (БРС). Рус. дря́хлый, рус.-ц.-слав. дрѧхлыи ’пануры, смутны, марудны, лянівы, стомлены і да т. п.’, дрѧсълыи ’пануры’, укр. дряглий ’стары, падгніўшы’, ст.-сл. дрѧхлъ ’смутны, лянівы’, дрѧселъ ’пануры, смутны’, балг. дре́хъл ’абадраны’, серб.-харв. дре̏сео ’смутны’, в.-луж. drjechły ’брудны’ і г. д. Прасл. *dręx(ъ)lъ(jь), *dręsьlъ(jь), *dręselъ(jь). Лічыцца звязаным з літ. drum̃sti ’муціць, перамешваць’; сляды апафаніі вакалізму бачаць у ст.-рус. дроухлъ (*drǫx‑ : *dręx‑). Агляд літ-ры гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 112–113. Сюды ж вытворныя тыпу драхле́ць, дра́хласць (БРС). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 544 (спецыяльна аб рус. слове друхлый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мая́чыць1, ’выступаць на фоне чаго-небудзь, узвышацца над наваколлем’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. мая́чить ’тс’, якое да маяк (гл.).

Мая́чыць2 ’рабіць паволі, з гультайствам, абы-як’ (Нас.), рус. валаг., разан. мая́чить ’рабіць праз сілу, ледзь-ледзь’, усх. ’марудзіць’, ма́ять ’мучыць’, балг. ма́я ’забаўляць, затрымліваць’, мая се ’бадзяцца без мэты’, ’здзіўляцца’. Роднасныя з лац. mōlēs ’цяжкасць, вага’, ст.-грэч. μώλυς, ст.-в.-ням. muoen ’працаваць, старацца’, muodi, гоц. afmauiþsстомлены’, muohî ’праца’, с.-в.-ням. müen, muowen ’працаваць’, і.-е. *mō‑ (Шмідт, KZ, 26, 5; Бернекер, 2, 7; Фасмер, 2, 587; БЕР, 3, 701–702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пучо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да пук ​1; невялікая звязка чаго‑н. Сцёпа парваў пралесак, навязаў іх у пучкі. Баранавых. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.

2. Тое, што і пук ​1 (у 2 знач.); невялікі пук. Фурманка наблізілася, і Паходня ўключыў ліхтарык, накіраваўшы на яе блакітны пучок святла. Хадкевіч. У кабінеце сядзеў стомлены, сіваваты падпалкоўнік медыцынскай службы. Пад вачамі ў яго — сіняватыя кругі, на пераносіцы — пучок маршчынак. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скамячыць.

2. у знач. прым. Змяты, ператвораны ў камяк, у жмут. Гэля.. ўстала з месца, паправіла на сабе скамечанае адзенне і падліла ў шклянкі піва. Гартны. Міма.. [Карпа] прайшоў малады партызан і непрыкметна сунуў яму ў руку скамечаную паперку. Шамякін.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Стомлены, змардаваны (пра твар). Бледны, скамечаны твар, рэдка калі паголены.. — усё гэта гаварыла за тое, што Селядцоў расчараваўся ў жыцці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асвяжы́цца, асвяжуся, асвяжышся, асвяжыцца; асвяжымся, асвежыцеся; зак.

1. Стаць свежым, чыстым. Змог расою за ноч асвяжыцца Прагавіты да вільгаці стэп. Астрэйка.

2. Пабыўшы на свежым паветры, абліўшыся вадой і г. д., аднавіць свае сілы, вярнуць сабе бадзёрасць. Уся група, абудзіўшыся, прыняла параду Малашкіна — асвяжыцца ў рэчцы, што і было зроблена з вялікай прыемнасцю. Пестрак. // перан. Набрацца новых уражанняў, рассеяцца. І часта ў дні вучобы, калі быў стомлены, заўсёды спяшаўся туды [на Красную плошчу], каб асвяжыцца і набрацца бадзёрасці. Сяргейчык.

3. Аднавіцца ў памяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мадзе́ць ’жыць у цяжкіх умовах, абы-як, гараваць’, ’марнець’, ’бязмэтна існаваць’ (ТСБМ; усх.-маг., КЭС; Гарэц., Янк. БП, Нас., Ян., Касп., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.; рэч., Нар. сл.). Рус. паўн. моде́ть ’гніць, псавацца’, ’кіснуць’, ’паволі рабіць што-небудзь’, ’слаба гарэць’, ’прэць’, ’тлець’, ’вянуць’, ’чаўрэць, марнець, існаваць’, моделый ’слабы, знясілены’, ’стомлены’. Звязана з ц.-слав. измъдѣти ’самлець’, мъдити, умъднѫти ’марудзіць’, з назвай левага прытока р. Мсты (Наўгар. вобл.) — Мда ’павольная рака’, з чэш. mdlý ’слабы, бяссільны’, польск. mdły ’лядаік’, ’слабы’, ’мізэрны’, в.-луж. módły ’тс’, славен. medǝ̀l ’слабы’, mǝ̀dléti ’марнець, чэзнуць’ (Фасмер, 2, 636 і 590–591; Праабражэнскі, 1, 544). Брукнер (347–348) у якасці і.-е. адпаведнікаў прыводзіць літ. maũsti ’ныць’, ’сумаваць’, ãpmaudas ’злосць, прыкрасць’, гоц. (ga)maudjan ’успомніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зака́танный

1. укру́чаны, мног. паўкру́чваны, закру́чаны, мног. пазакру́чваны; заго́рнуты, мног. пазаго́ртваны;

2. падкаса́ны, мног. пападка́сваны, закаса́ны, мног. пазака́сваны;

3. укача́ны, зараўнава́ны;

4. заса́джаны, запрато́раны;

5. уто́млены важэ́ннем (ката́ннем), сто́млены важэ́ннем (ката́ннем); змо́раны важэ́ннем (ката́ннем); см. заката́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распарадзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць. [Мікітка] зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка. Колас. — Дык збірайся, і каб да вечара выехаў, — распарадзіўся маўклівы і заўсёды стомлены прараб. Б. Стральцоў.

2. Абысціся з кім‑н. або з чым‑н. тым або іншым чынам. Ні весткі, ні паўвесткі стуль. Адна даверлівасць прадбачання салдата. Ды гнаць адкуль, што лёсам Сашкі-брата Інакш, распарадзілася вайна. Чэрня. // Спатрэбіць, скарыстаць што‑н. Тысяча на сяле немалыя грошы. Калі па-гаспадарску, то можна імі разумна распарадзіцца. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм. Уберагчы ад небяспекі, гібелі, знішчэння; захаваць жывым, выратаваць. Яны [браты] ўратавалі Радзіму ад згубы, Сваю ж маладосць Не змаглі ўберагчы. І. Калеснік. Шкада бацьку расставацца з дзецьмі, але што зробіш: у гэтай завірусе таксама іх не ўратаваць. Шчарбатаў. [Кірыла] ішоў разам з людзьмі, стомлены, але задаволены, што зрабілі важную справу — уратавалі хлеб. Гурскі. // Захаваць, зберагчы, пазбавіць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. [Лугавец:] — У засушлівыя гады, перакрыўшы шлюзы, мы ўратуем тарфянікі ад перасушкі... Краўчанка. Кемлівасць, вынаходніцтва — вось што ўратавала Зыгмуся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)