даўні, даўнішні, стары, застарэлы, старадаўні, старажытны, незапамятны, незапомны, архаічны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Тулумба́сстаражытны ударны інструмент’ (ТСБМ), таламба́с ‘літаўра’ (Ласт.). У якасці зыходнага лічыцца тур. tulumbaz ‘бубнач, барабаншчык’ (Фасмер, 4, 118; ЕСУМ, 5, 673); хутчэй за ўсё, праз укр. тулумба́с, таламба́с ‘тс’, польск. tułumbas, tołombas, tołumbas ‘турэцкі вайсковы барабан’, параўн. таксама серб.- харв. таламба́с ‘літаўра, барабан’, якое лічыцца балканскім турцызмам (Скок, 3, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перга́мент, ‑у, М ‑нце, м.

1. Спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходства паперы. Грамата напісана ўставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пачаткі. «Помнікі».

2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры. У Балгарыі знойдзен пергамент, на якім па сцёртых глагалічных словах напісаны кірыліцкія. «Беларусь».

3. Абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

[Ад геаграфічнай назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурма́ 1, ‑ы, ж.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне. Сплавы сурмы.

2. Уст. Чорная фарба для валасоў, броваў і пад.

сурма́ 2, ‑ы; мн. сурмы, ‑аў; ж.

Старажытны ўкраінскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы, які выкарыстоўваўся пераважна як сігнальны. Дзесьці ў шале коні Скачуць перад боем, І ў стэп[е] рыдаюць Сурмы за сялом. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раманты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры. Лойка.

2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вучыць сов.

1. вы́учить, обучи́ть;

в. рамяству́ — вы́учить (обучи́ть) ремеслу́;

2. (усвоить) вы́учить; изучи́ть; разучи́ть;

в. заме́жную мо́ву — вы́учить (изучи́ть) иностра́нный язы́к;

в. пе́сню — разучи́ть пе́сню;

3. (исследовать) изучи́ть;

в. старажы́тны ру́капіс — изучи́ть дре́внюю ру́копись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус. смал. а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус. анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц. antiqueстаражытны’ < лац. antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапато́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі даўні, старажытны, які быццам бы існаваў яшчэ да міфічнага біблейскага патопу. Насельнікамі.. лясоў былі ўсялякія звяры, з якіх адна частка дайшла да нашага часу бадай што такімі самымі, як былі, другая частка значна змянілася, а трэцяя зусім знікла, і іх цяпер называюць «дапатопнымі». Маўр.

2. Разм. жарт. і іран. Які выйшаў з ужытку; устарэлы, старамодны. Дапатопныя уяўленні. □ Па новых вуліцах спяшаецца трамвай, І зніклі здані дапатопнай копкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сасло́ўе ’грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным грамадстве’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. сосло́вие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56). У рускай мове гэта старажытны кніжны славянізм эпохі другога паўднёваславянскага ўплыву, параўн. ц.-слав. съсловие ’саслоўе, згода’ (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 133 і наст.; там жа падрабязна аб развіцці семантыкі рус. сосло́вие). Царкоўнаславянскае слова разглядаюць як кальку грэч. συγκλητος ’той, які сазваны’ (Праабражэнскі, 2, 360) або σύλλογος ’сход, зборышча’ (Фасмер, 3, 726).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пантэо́н, ‑а, м.

1. Старажытны грэчаскі або рымскі храм, прысвечаны многім багам. // Агульная назва ўсіх багоў у якой‑н. політэістычнай рэлігіі.

2. Спецыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання выдатных дзеячоў. Праекты помнікаў і пантэонаў. Рымскі пантэон.

3. перан. Сукупнасць вартых памяці твораў мастацтва або літаратуры, фактаў гісторыі, імён. Наіўнае ўяўленне старажытных грэкаў, якія далі свету класічную паэзію чалавечага дзяцінства, стварылі пантэон герояў і багоў, надзяляючы іх найвышэйшымі якасцямі цела і духу. У. Калеснік.

4. Уст. Назва літаратурных зборнікаў з творамі розных жанраў.

[Грэч. pantheon, ад pan — усё і theōs — бог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)