Панёваспадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́ні.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.

Мода на м. прайшла.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

М.-паліто.

М.-аўтамабіль.

М.-радыёпрыёмнік.

Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гафрэ́, нескл., н.

1. Дробныя выпуклыя рубчыкі на паверхні тканіны, якія робяцца спецыяльнымі гафрыравальнымі машынамі. Гафрэ на сукенцы.

2. у знач. нязм. прым. З такімі рубчыкамі. Спадніца гафрэ. Каўнер гафрэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каллёт ’верхняя спадніца’ (Мат. Маг.). Асіміляцыя зычных. Гл. камлёт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турню́р, ‑а, м.

Модная ў канцы 19 ст. прыналежнасць жаночага туалету ў выглядзе падушачкі, якую падкладвалі над плацце ніжэй таліі для надання пышнасці фігуры. // Шырокая жаночая спадніца, прызначаная для нашэння з такой падушачкай.

[Фр. tournure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́мцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лямцу, звязаны з яго вытворчасцю. Лямцавы цэх. // Зроблены з лямцу. Лямцавы капялюш. Лямцавая падэшва. □ На.. [Рыме] была зялёная вязаная кофта, чорная караткаватая спадніца, а на нагах лямцавыя тапачкі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Купа́лнік ’доўгая спадніца з грубага саматканага матэрыялу, якую надзявае жанчына капаць бульбу’ (Нар. лекс.). Да капальнік. Гл. капаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сбо́ркаII (в одежде) збо́рка, -кі ж.;

пла́тье со сбо́рками суке́нка са збо́ркамі;

ю́бка в сбо́рку спадні́ца ў збо́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крыналі́н ’даўнейшая шырокая спадніца па тонкіх абручах’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. кринолин з франц. crinoline (Шанскі, 2, 8, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матке́дніца ’жаночая кашуля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі літ. marškiniaĩ ’кашуля’ і бел. спадніца (цяжкасці ў кансанантызме).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)