шчо́лачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае ў сваім саставе шчолач. Шчолачны раствор. Шчолачныя злучэнні. Шчолачная рэакцыя.
2. Спец. Які ўтварае шчолач. Шчолачныя металы. Шчолачныя горныя пароды.
3. Спец. Які дзейнічае з дапамогай шчолачы. Шчолачны акумулятар. Шчолачная ачыстка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
щелочно́й (относящийся к щёлочи) шчо́лачны; (относящийся к щёлоку) лу́гавы;
щелочна́я реа́кция шчо́лачная рэа́кцыя;
щелочна́я вода́ лу́гавая вада́, шчо́лак, луг.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адка́з¹, -у, м.
1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.
Атрымаць а. на пісьмо.
Грунтоўны а. вучня на пытанне.
2. Рэакцыя, водгук.
А. жывога арганізма на раздражненне.
3. Водгук на што-н.; выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі.
У а. на страляніну танк рушыў наперад.
4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.
Атрымаць правільны а.
5. Тое, што і адказнасць.
За мір мы ўсе а. нясём.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тармазны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да тормаза. Тармазны цэх. Тармазны вінт. // Які служыць тормазам, з’яўляецца тормазам. Тармазны башмак. // Які мае тормаз. Тармазное кола. Тармазны вагон. // Які абслугоўвае тормаз. Тармазны кандуктар.
2. Спец. Звязаны з тармажэннем (у 2 знач.). Тармазная рэакцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнса́цыя, ‑і, ж.
1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі. // Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.
2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.
3. перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў! Шынклер. Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу. «Беларусь».
[Лац. condensatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імгне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які раптоўна ўзнікае. Імгненнае рашэнне. Імгненная рэакцыя. □ Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі. Даніленка. // Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненны сон. Імгненная радасць. □ Пачулася чырканне крэсіва, пасыпаліся іскры, і ў гэтым імгненным святле на момант з’явіўся і знік вусаты, гарбаносы твар Кверквелія. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрмая́дзерны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на рэакцыі зліцця некаторых лёгкіх ядраў у больш цяжкія, якая адбываецца пры высокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі на працягу вельмі кароткага часу. Тэрмаядзерная энергія. Тэрмаядзерная рэакцыя. // Звязаны з выкарыстаннем энергіі, якая вылучаецца пры такіх рэакцыях. Тэрмаядзерны выбух. Тэрмаядзерная зброя. Тэрмаядзерная вайна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неспаку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае вопыту, ведаў; недасведчаны. Чорная рэакцыя націскае ўсё мацней. Як ад аб’ецца яна на сходзе вясковых настаўнікаў, на іх настроі? Ці не пагоніць страху і ці не астудзіць яна гарачых парываў неспакушаных у барацьбе таварышаў. Колас. Неспакушаныя ў літаратуры, .. [недасведчаныя людзі] думаюць, што байку так жа лёгка пісаць, як чытаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздражне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раздражняць — раздражніць (у 1 знач.). // Рэакцыя арганізма або асобнага органа на ўздзеянне раздражняльніка. Раздражненне ў кары галаўнога мозгу. Раздражненне скуры.
2. Стан злоснага ўзбуджэння; пачуццё незадаволенасці, злосці. Старшы сержант з раздражненнем падумаў, што праз аднаго такога можа на вучэннях праваліцца ўвесь узвод. Мележ. Шматлікія пасяджэнні выклікалі ў .. [Алеся] звычайна раздражненне. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфле́кс, ‑у, м.
1. Рэакцыя жывога арганізма на знешнія раздражненні. Зрокавы рэфлекс. Слыхавы рэфлекс.
2. Адценне колеру якога‑н. прадмета, якое ўзнікае пры адлюстраванні святла, што падае ад іншых асветленых прадметаў. І вочы паступова прывыклі да чырванаватых рэфлексаў ва ўсім наваколлі. Шыцік.
•••
Безумоўны рэфлекс — прыроджаны рэфлекс.
Умоўны рэфлекс — рэфлекс, выпрацаваны на працягу жыцця пры ўдзеле галаўнога мозга.
[Ад лац. reflexus — адлюстраванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)