Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рэа́кцыя¹, -і, ж.
1.гл. рэагаваць.
2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або пераўтварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя).
Ланцуговая р. (самастойны працэс пераўтварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама перан.: пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжн.).
3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання.
Паслястрэсавая р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэа́кцыя², -і, ж.
Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.
Палітычная р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэа́кцыяIж., в разн. знач. реа́кция;
хімі́чныя ~цыі — хими́ческие реа́кции;
р. аргані́зма на хо́лад — реа́кция органи́зма на хо́лод;
р. пасля́ мо́цнай узбу́джанасці — реа́кция по́сле си́льного возбужде́ния;
○ ланцуго́вая р. — цепна́я реа́кция;
р. замяшчэ́ння — хим. реа́кция замеще́ния
рэа́кцыяIIж., полит. реа́кция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэа́кцыя1, ‑і, ж.
1. Дзеянне або ўчынак, які з’яўляецца адказам на якое‑н. уздзеянне. Здарылася дзіўнае: вучні заапладзіравалі маім словам. Хлопцы гучна і весела запляскалі. Дзяўчаты сарамліва апусцілі вочы. Такая неспадзяваная рэакцыя збянтэжыла мяне і трохі спалохала.Шамякін.Смех выклікаў у дзяўчат дваякую рэакцыю.Васілевіч.
2.Спец. Адказ арганізма на тое ці іншае знешняе раздражненне або ўздзеянне. Рэакцыя вока на святло. □ Такія рэакцыі прынята лічыць за паказчык актыўнага цячэння інфармацыі.«Весці».// Рэзкая перамена ў самаадчуванне слабасць пасля моцнага напружання, узбуджэння. Рэакцыя пасля перанапружання.
3. Фізіка-хімічнае ўзаемадзеянне паміж двума або некалькімі рэчывамі.
•••
Ланцуговая рэакцыя — рэакцыя, пры якой прадукты яе могуць зноў уступаць у злучэнні з зыходнымі прадуктамі.
Рэакцыя замяшчэння — хімічнае ператварэнне, пры якім у малекуле злучэння атамы аднаго элемента становяцца на месца атамаў другога элемента.
[Ад лац. re — проці і actio — дзеянне.]
рэа́кцыя2, ‑і, ж.
Палітыка жорсткага падаўлення рэвалюцыйнага руху і грамадскага прагрэсу, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання. //зб. Рэакцыянеры, рэакцыйныя сілы. Міжнародная рэакцыя. Прошукі рэакцыі. □ І ў Купалы і ў Коласа вораг .. заўсёды называецца сваім спецыяльным імем: «пан», «ксёндз» — цэнтральныя фігуры польскай рэакцыі.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэакцыя (у псіхалогіі і фізіялогіі) 4/326; 9/227
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
рэа́кцыяIж.хім., тэх., ядзерн. Reaktión f -, -en;
рэа́кцыя электры́чнага ланцуга́ Reaktánz f -, -en;
тэрмая́дзерная рэа́кцыя thermonukleare Reaktión;
ланцуго́вая рэа́кцыя Kéttenreaktion f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭА́КЦЫЯ (ад рэ... + лац. actio дзеянне),
1) дзеянне, стан, працэс, якія ўзнікаюць у адказ на якое-н. уздзеянне. Напр., Р. вока на святло адбываецца пры знешнім яго раздражненні; Р. ацэначная ці на крытыку выяўляецца псіхалагічна-эмацыянальным станам асобы (гл.Рэакцыя ў псіхалогіі); ператварэнні адных рэчываў у другія — вынік рэакцый хімічных.
2) Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу; паліт. рэжым, устаноўлены для захавання грамадскіх парадкаў, якія ўстарэлі, аджылі свой век.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэа́кцыяIIж.паліт. Reaktión f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РЭА́КЦЫЯў псіхалогіі,
акт паводзін, эмацыянальны стан, суб’ектыўнае перажыванне, якое ўзнікае ў адказ на пэўнае ўздзеянне; адвольны рух, які апасродкаваны задачай і з’яўляецца адказам на прад’яўленне сігналу. Характарызуецца хуткасцю, інтэнсіўнасцю, формай працякання. Вымярэнне гэтых характарыстык Р. абумовіла ўзнікненне псіхаметрыі як галіны псіхалогіі. У залежнасці ад прыкмет, пакладзеных у аснову класіфікацый, у псіхалогіі і інш. пагранічных навуках вылучаюць розныя віды Р. — паводзінскія, фізіял., адвольныя і міжвольныя, пачуццёва-эмацыянальныя і інш.