разне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; разнёс, -не́сла і -нясла́, -не́сла і -нясло́; разнясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, даставіць у пэўнае месца.

Р. пісьмы.

2. Развеяць, рассеяць; разагнаць.

Вецер разнёс хмары.

3. што. Распаўсюдзіць сярод многіх.

Р. інфекцыю.

Р. чутку.

4. што. Размеркаваць, запісаўшы ў розных месцах.

Р. па графах.

5. што. Расцягнуць па частках, раскрасці (разм.).

Р. цэмент.

6. што. Разбурыць, разбіць, разламаць (разм.).

Бурай разнесла (безас.) хлеў.

7. каго-што. Падвергнуць рэзкай крытыцы (разм.).

Р. на сходзе.

8. безас., каго-што. Праўтварэнне апухласці начым-н. (разм.).

Шчаку разнесла.

|| незак. разно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. разно́с, -у, м. (да 1—7 знач.), разно́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. разно́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. тавар.

Р. гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расцягнуць.

2. у знач. прым. Які падоўжылі, расцягнулі. На расцягнутых калёсах валаклі дубы. Мележ. // Рэдкі, з прамежкамі. Расцягнутая вёска. Расцягнутая шарэнга. □ Я выцягнуў адтуль добры дзесятак лістоў са знаёмым мне дробненькім расцягнутым почыркам Валерыі Андрэеўны. Дуброўскі. // Пашкоджавы моцным напружаннем, ударам. Цела азябла, баліць расцягнутая нага. Навуменка. // Які стаў вельмі вялікім ці шырокім, свабодным у выніку нацягвання. Расцягнутая сукенка. □ Крывыя, пагнутыя жалезныя пруткі былі падобны на расцягнутую старую вяроўку. Пташнікаў.

3. перан.; у знач. прым. Залішне працяглы, доўгі. [Міхасёвы] тлумачэнні былі расцягнутыя і незразумелыя. Краўчанка. У «Звяздзе» — поспех для пачаткоўца — была надрукавана мая паэмка, праўда, сырая, расцягнутая. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́ткі1 ’хуткі, скоры, імклівы; вёрткі, спрытны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Жд., ТС, Бяльк.); ’хуткі, жвавы, шпаркі, гарачы, азартны’ (Шпіл., Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (беласт., Бел.-польск. ізал.). Сюды ж вытворнае пры́тка ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Растарг.). Укр. дыял. притки́й ’хуткі, спрытны’, рус. пры́ткий ’скоры, хуткі, вёрткі’. Прасл. *prytъkъ(jь) паходзіць ад *prytjati (варыянты *prъtiti, *prъtěti, *prъtnǫti), прадстаўленага ў ст.-польск. pryciać, pruciać ’бегаць, рыскаць, вышукваць, корпацца’, prytnąć ’ускочыць’ (Варбат, Этимология–1971, 10), роднаснага літ. spráusti ’ўціскваць’, sprũsti ’вырывацца, выслізгвацца’, лат. sprautiês ’падымацца, прарастаць (пра бульбу)’, с.-в.-ням. spriessen ’пускаць парасткі’, ст.-англ. spréwlian ’кідацца; корпацца’, англ. sprawlрасцягнуць’ (Фасмер, 3, 391–392); да гэтай жа асновы Махэк₂ (487) узводзіць і чэш. дыял. prtit ’прарастаць, даваць усходы’, серб.-харв. pr̀tit ’вырастаць з зямлі’, што пацвярджаецца семантыкай польск. pęd ’імкненне’ і ’парастак’, рус. побе́г ’уцёкі’ і ’парастак’ (спецыяльна гл. Варбат, Слав. языкозн., XII, 119–121: значэнне ’хуткі’ ўзнікае ў гісторыі асобных славянскіх моў). Сюды ж рус. дыял. вы́прыть ’выпіць адным махам, адразу’ (< *pry‑ti, гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 204). БЕР (5, 738) далучае сюды і балг. при́ткам ’кідацца; піхаць, адпіхваць’, при́тнем ’адпіхнуць’, для якіх узнаўляецца праформа *pryti, паводле Геаргіева (Въпроси, 22), з зыходнай асновай *prypt‑, гл. при́пкам, при́пна ’кідацца, бегчы’; апошнія (згодна з БЕР, 5, 727) выводзяцца з *pripęti (гл. пяць, пну). Гл. прыт, прыць і наступнае слова, а таксама Этимология–1968, 92; БЕР, 5, 737 (притек); ESJSt, 12, 720.

Пры́ткі2 ’стромкі’: прыткі бераг ракі (Ласт., пад крутой). Параўн. каш. přitki ’круты, стромкі’. Паводле Папоўскай–Таборскай (SEK, 4, 131), апошняе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑kъ (‑ъkъ‑jь) ад архаічнага славін. přiti ’тс’, для якога Хінцэ (Z hist., 195–198) рэканструюе прасл. дыял. *pri‑i‑tъ ’стромкі’ (< *pri‑i‑ti, гл. прыйсці), параўн. семантычна і марфалагічна аналагічнае лац. sub‑i‑tus ’круты, стромкі’. Борысь (SFPS, 30, 9–11) выводзіць названую форму з прасл. *prytъ < і.-е. *pru‑to‑ > архаічны прыметнік з суфіксам *‑to‑ ад і.-е. *preu‑ ’скакаць’, літаральна ’які скача, падскоквае’, што аб’ядноўвае значэнні ’хуткі, жвавы’ і ’стромкі, круты’ і параўноўваецца з беларускім пры́тны ’стромкі, круты’ і ’хуткі, рухлівы’ (гл.), параўн. таксама SEK, 4, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. разнёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. разнясі; зак., каго-што.

1. Носячы, даставіць кожны прадмет у пэўнае месца, пэўнай асобе. А цяпер, брат, паштар у нас, з сумкай, кожную хату абыдзе, да паперачкі ўсё разнясе. Ермаловіч. Ніхто за .. [Андрэя] .. [коням] ні сена не разнясе, ні гной з-пад ног на двор да паветкі не выкіне. Пташнікаў. // Ходзячы, вандруючы, распаўсюдзіць што‑н. сярод каго‑н., дзе‑н. Разнесці заразу. // і без дап. Разм. Паведаміць многім, зрабіць вядомым усюды. Не дай бог трапіць .. [дзецям] на вока, разнясуць на ўсю вёску. С. Александровіч. На другі ўжо дзень газеты і радыё на ўвесь свет разнеслі звестку аб ашчасліўленым латарэяй чалавеку. Быкаў.

2. Размеркаваць, запісаўшы ў розных месцах; распісаць. Разнесці па графах.

3. Разм. Расцягнуць па частках, раскрасці. Зладзеі маглі б разнесці сад за два дні. Корбан.

4. Рассеяць, развеяць; разагнаць. Вецер ужо абарваў з дрэў пажоўклае лісце, разнёс яго па лесе. Ляўданскі. Вецер выдзьмуў з нечай цыгаркі зыркія іскрынкі, падхапіў іх і разнёс. М. Стральцоў.

5. Разм. Разбурыць, разбіць, разламаць. Непаваротлівая, цяжкая, прызначаная для стральбы з тылу гаўбіца сваім магутным снарадам разнесла танк на кавалкі. Быкаў. Спрытныя суседчыны рукі ўмомант разнеслі старую арфу на трэскі. Васілевіч. / у безас. ужыв. — Разнясе станок, — усё яшчэ з разгубленым здзіўленнем на твары сказаў Піліп. Кулакоўскі. // Забіць, разарваўшы на кавалкі. Нейкія людзі, у парыве сыноўскай удзячнасці, кінулі дзве бомбы ў цара-вызваліцеля і разнеслі яго ў шматкі. Караткевіч. / у безас. ужыв. Па інструкцыі, калі міна «на батарэйку» не ўзарвецца, кранаць яе нельга: замыканне можа наступіць зусім нечакана і партызана разнясе на кавалкі. Карпюк. // Перакуліць, выкінуць (пра коней). Іншага двухгодка сам чорт у аглоблях не ўтрымае, разаб’е, разнясе ўсё, а Нямко возьме яго за повад, і адразу дзікая жывёліна становіцца рахманым кацянём. Кулакоўскі.

6. перан. Разм. Моцна аблаяць, падвергнуць знішчальнай крытыцы. Не думаў .. [Шаройка], што яго, лепшага гаспадара, могуць так разнесці. Шамякін.

7. безас. Разм. Пра ўтварэнне апухласці на чым‑н. Занылі ў вавёркі зубы. Даводзіць боль яе да згубы, Шчаку разнесла як падушку. Валасевіч. // Пра чыю‑н. празмерную паўнату. [Матруна:] — І прападзеш, калі піць не кінеш! Вунь цябе ўжо як разнесла... Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак.

1. каго-што. Цягнучы, перамясціць у якім‑н. напрамку або на якую‑н. адлегласць. Працягнулі трохі валы дубовыя сані па пяску ды сталі, як укапаныя. Якімовіч. / у безас. ужыв. І ўсё ж удар быў нечаканы — Мікола адразу ж паваліўся і яго трохі працягнула па глыбокім снезе. Новікаў.

2. што. Выцягнуць, выпрастаць (руку, нагу і пад.). Ладуцька працягнуў руку і лёгка тузануў Зайцава за край гімнасцёркі. Кулакоўскі. // Паднесці, падаць выцягнутай рукой. — Вось, вазьмі, Андрэйка, — працягнула мне дзяўчына невялікі пакунак. Даніленка. А праз некалькі дзён, у нядзелю, прыйшоўшы з мястэчка, бацька паклікаў мяне з двара і працягнуў новенькі жоўты буквар. Ляўданскі.

3. што. Пацягнуць, расцягнуць упоперак чаго‑н. або ў якім‑н. напрамку. Мітынг адкрыў Васіль Лазавенка.. Дзяніс Гоман і Максім у гэты момант працягнулі на мастку істужку. Шамякін. // Правесці, пракласці. Працягнуць тэлефонную лінію. Працягнуць дарогу. □ Намаганні Максіма хутчэй працягнуць лінію да Лядцаў былі дарэмныя. Шамякін. Мікола зрабіў столік пад бачкі і ванначкі, выпрасіў у мамы і перанёс туды невялічкі куфэрак, працягнуў электраправодку. Шыловіч.

4. каго-што. Прапусціць, правесці праз што-н; уцягнуць у што‑н. Працягнуць нітку ў іголку. □ Не заўсёды ўдавалася працягнуць лодку цераз гэтыя заломы. Прыходзілася рассякаць бярвенні, што збіліся тут у кучу, або з дапамогай агню прапальваць у іх праходы. Гавеман. // што. Дамагчыся прыняцця недазволенымі метадамі (пастановы, рашэння і пад.). Працягнуць рэзалюцыю на сходзе. // Спец. Вырабіць, прапускаючы метал праз адтуліну патрэбнага памеру. Працягнуць дрот.

5. што. Спец. Апрацаваць дэталь працяжкай (у 2 знач.).

6. чым. Правесці чым‑н. па якой‑н. паверхні. Хомчык устаў. Па салдацкай звычцы працягнуў пальцамі па поясу і паправіў гімнасцёрку. Пестрак. Сыпаліся слёзы, Беглі над прыполам, Быццам хто па сэрцу Працягнуў нажом. Броўка.

7. што. Прымусіць доўга гучаць. Працягнуць ноту. // Працяжна вымавіць, сказаць што‑н. — Тпру-у, — працягнула Вера. Кулакоўскі. — Я хачу сма-а-ч-нага-а — працягнула .. [дзяўчынка]. Васілевіч.

8. што. Прадоўжыць, узнавіць пасля перапынку. [Ладынін:] — Таварышы, аб усім іншым пасля. Працягнем наш сход. Шамякін. Ну дык зноў працягнем наш паядынак, яшчэ і яшчэ раз уп’ёмся радасцю барацьбы. Гарбук.

9. каго-што. Разм. Раскрытыкаваць, абсмяяць (звычайна ў друку). — Кабеты, Чаго стаім? Не час, У вусную газету Яшчэ працягнуць нас. Калачынскі.

10. Пражыць, праіснаваць некаторы час. «Не працягне бацька больш дня», — падумаў Васіль і адчуў, што на вачах закіпелі слёзы. Даніленка. — На нішчымніцы доўга не працягне, ды пры такой яшчэ цяжкай рабоце... Пальчэўскі.

•••

Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) — памерці.

Працягнуць руку дапамогі каму — тое, што і падаць руку дапамогі каму (гл. падаць).

Як руку працягнуць — вельмі блізка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Расправіць, расцягнуць што‑н. згорнутае ў даўжыню або шырыню. І вось Алёнка, самая бойкая з пяцікласніц, паднялася на сцэну і разгарнула вышыты партрэт Леніна. Скрыпка. Столькі выткала маці кроснаў, Што калі разгарнуць іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка.

2. Вызваліць ад абгорткі; зняць тое, чым было што‑н. загорнута, закрыта. Дзяўчынка села на траву, разгарнула фартух, — там былі кветкі. Краўчанка. Ганна Лявонаўна дастала з партфеля пакунак у жоўтай упаковачнай паперы, разгарнула яго і ахнула. Корбан.

3. Раскрыць што‑н. складзенае. — А зараз пачнём урок, — Іван Сяргеевіч разгарнуў класны журнал. Курто. Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру. Паслядовіч. // Расхінуць, рассунуць што‑н. у бакі; развесці. Хлопец разгарнуў рукамі чарот, выбег на палянку. Гамолка. Задаволены Кулік разгарнуў прысак і пачаў даставаць печаную бульбу, яна прыемна пахла. Гурскі. // Разабраць. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасцель. Быкаў. // перан. Зрабіць даступным зроку, як бы разаслаць перад вачамі. А Дняпро з лясоў дрымучых Праз мой родны край плыве. Увабраўшы нашы рэкі, Разгарнуў блакітны плёс. Светлым поясам навекі Наш звязаў братэрскі лёс. Бялевіч.

4. Выпрастаць, расправіць, развёўшы ў процілеглыя бакі. [Стафанковіч:] — Я яшчэ .. магу разгарнуць свае плечы, я яшчэ моцна трымаю гэбаль у руках. Чорны. Рукі .. [Алены] навярэджаны, і яна адчувае сябе, як набітая, а назаўтра не можа рук разгарнуць. Колас. // Раскрыць, распусціць (кветкі, лісце). Разгарнула пялёсткі шыпшына — ужо пяць гадзін раніцы, падняў угору галоўку жоўты адуванчык — лічы шэсць гадзін. Хомчанка. // Спец. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела. Разгарнуць мнагаграннік.

5. перан. Падрабязна выказаць, выкласці, апісаць што‑н.; раскрыць сутнасць, змест чаго‑н. — Тады я мог бы разгарнуць і пачуцці, і паказаць душэўныя зрухі, словам, тут бы ў мяне ўсё разраслося вельмі шырока. Скрыган. Тут Сымонка сваю душу Мог прад дзедам разгарнуць. Колас.

6. перан. Даць чаму‑н. (сілам, здольнасцям) свабодна і поўна праявіцца, развіцца. Разгарнуць музыкальныя здольнасці. // Павялічыўшы аб’ём, паглыбіўшы змест, зрабіць буйнейшым па жанру (літаратурны, музычны твор). Вось гэтую невялікую байку Змітрок Бядуля паспрабаваў разгарнуць у вялікую аповесць. Кучар.

7. Зрабіць, арганізаваць што‑н. у шырокіх маштабах. Разгарнуць будаўніцтва. Разгарнуць спаборніцтва. □ — Камуністам трэба таксама, — гаварыў далей падпалкоўнік, — разгарнуць самадзейнасць. Мележ.

8. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання. [Радыст] выбраў пад елкай высокую купіну, хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку антэну, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. Ваданосаў. // Спец. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)