сквірчэ́ць, ‑чыць; незак.

Разм. Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.). [Андрэй:] — Неспакойны ж элемент гэта сала, да чаго сквірчыць, да чаго верашчыць. Лынькоў. У печы сквірчэла сала, і, удыхнуўшы пах смажаніны, Валянцін адчуў, які ён галодны. Сабаленка. З кухні чуваць было, як сквірчэла яешня, пах яе ўжо даносіўся сюды, у зальчык. Хадкевіч. / Пра падобныя гукі. У канторцы нікога не было. Толькі ўздыхалі маторы каларыфераў пад перакрыццямі ды сквірчэў за сцяною наждак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы ni‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́п ’певень’, цвіркун і інш.). Параўн. аналагічныя ўіварэнні ад анаматапеічиай асновы */;ί-/*рїр∼: польск. pikui ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikać ’дзяцел, Picus© н.-луж. pikać ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́хаць ’брахаць’ (Бяльк., полац., Янк. II, Яруш.), вяхнуць (КТС). Рус. дыял. вя́хнуцьпішчаць’ (маск., уладз., СРНГ), вя́хнуць ’гаўкнуць’ (разан., СРНГ), вяхувяху (пра брэх сабакі) (смал., СРНГ). Магчыма, ад *вякаць ’брахаць, гаўкаць’; параўн. рус. дыял. вякать ’тс’ (СРНГ) з заменай зычнага ў выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. яшчэ вячка ’сабачы брэх’ (пск., СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зу́рзаць, зурзець, зурзіць ’бубніць, бурчаць’, зу́рза ’буркун, плакса’, зу́рзала ’плакса’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. (?) дыял. zur‑zaćпішчаць, капрызіць’ («з Літвы», Карловіч). З літ. zúrza ’буркун’, zur̃zti ’гусці’ гукапераймальнага паходжання (Фрэнкель, 1280, 1281). Сл. паўн.-зах., 2, 330; Лаўчутэ, Сл. балт., 66. Зурзала на бел. глебе з суф. ‑л‑а ад дзеяслова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́ра 1, ‑ы, ж.

Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. Мурашка. Мокрыя аборы рэзалі ногі, ціснула на плечы сярмяга. Каваль.

або́ра 2, ‑ы, ж.

Вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік. З краю, на ўзгорку, былі заўсёды добра відаць доўгія будыніны калгасных абор і свірнаў. Мележ. У свінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́пла1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ. pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pyptiпішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).

Пы́пла2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш. гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен. гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг. фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́ркацьпішчаць, скавытаць, плакаць’ (Шат.); ’слаба крычаць на розныя галасы’ (КЭС, лаг.), вя́ркыць ’гаварыць павучальным тонам’ (Бяльк.), вяркъць ’скавытаць, плакаць’ (міёр., Нар. лекс.). Рус. арханг. вяркать ’бурчаць’, свярдл. вя́ргать ’бурчаць, сварыцца, груба гаварыць’, урал. ва́ргать ’сярдзіта бурчаць, сварыцца, быць незадаволеным’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. ver̃kti ’плакаць’, vérkauti ’крычаць (аб саве)’; ’усхліпваць’, pravìrkti ’заплакаць’, лат. verksêt ’ціха плакаць’ (Лаўч., дыс., 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́каўкі ’аер, Acorus calamus’ (івац., Нар. сл.; івац., ЛА, 1), ’плюшчай, Sparganium L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, да пікаць? ’пішчаць’, бо з асноў лісцяў аеру рабіліся пішчалкі. Не выключана сувязь з піка} (гл.), шэраг раслін названы паводле дзідападобных лістоў і кіяхоў; у іншых слав. мовах падкрэсліваецца калючасць суквеццяў плюшчаю: славен. jėžak, польск. jeżogłówka. Славац. yeiöA/яv, рус. ежеголовка. ням. Igelkolben.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіня́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае адносіны да свінні, належыць свінні. Свінячы лыч. // Уласцівы свінні, свінням. [Злобіч:] — Трэба не нервы мець, а вяроўкі, каб трываць гэты свінячы піск. М. Ткачоў. // Прызначаны для свіней. Але япручкі пішчаць там [на другім паверсе] пачалі, непакоіцца, галадоўку аб’явілі і свінячых прысмакаў не захацелі есці. Колас.

2. перан. Лаянк. Паганы, свінскі, які не заслугоўвае павагі. Свінячая морда. □ [Цётка Даша:] — Я гэтага свінячага пана зараз так турну з двара, што ён дарогі ў свой маёнтак не знойдзе! Шашкоў. Загула грамада Ды загаманіла: — Ці ж дастойна суда свінячае рыла? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вішча́ць (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), вішчэ́ць (Інстр. III, Гарэц.). Рус. визг, визжа́ть, укр. визга́ти, виска́ти, вища́ти, ст.-рус. вискати ’ржаць’, ц.-слав. виштати, виснѫтипішчаць, шаптаць’, балг. виждя́ ’вішчу’, серб.-харв. ви̏ска ’ржанне, крык’, ви̏снути ви̑сне̑м ’крыкнуць’, польск. wiskać, wiszczeć. Прасл. *visk‑, *vizg‑ ’вішчаць, іржаць’ гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 1, 313; Скок, 3, 597). Праабражэнскі (1, 83) супастаўляе таксама з н.-в.-ням. wiehern ’іржаць’. Гл. віск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)