Пунш (ТСБМ). Запазычана з рус. пунш ’від пітва’, што праз пасрэдніцтва ням. Punsch з англ. punch, утворанага ад хіндзі pānčпяць’, што адлюстроўвае пяць складнікаў кактэйлю (арака, цукар, сок лімона, прыправы і вада), гл. Фасмер, 3, 407. Хіндзі pānč < ст.-інд. páñcaпяць’, роднаснае прасл. *pętь, гл. пяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяцярны́, ‑ая, ‑ое.

Разм.

1. Які складаецца з пяці аднародных ці падобных частак, прадметаў.

2. Павялічаны ў пяць разоў, большы ў пяць разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяць гадоў. Апошняе пяцігоддзе.

2. Гадавіна падзеі, якая адбылася пяць гадоў таму назад. Пяцігоддзе адкрыцця музея.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціты́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да пяць тысяч.

2. Які складаецца з пяці тысяч. Пяцітысячны атрад.

3. Разм. Коштам у пяць тысяч рублёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

Пяць м. тры.

3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

Сёння м. пяць.

4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Мінусавая тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сямідзесяціпяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у семдзесят пяць гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося семдзесят пяць гадоў назад. Сямідзесяціпяцігоддзе завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваццаціпяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дваццаць пяць гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць пяць гадоў таму назад. Дваццаціпяцігоддзе творчай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямідзесяціпяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў семдзесят пяць гадоў. // Які мае ўзрост у семдзесят пяць гадоў.

2. Які мае адносіны да сямідзесяціпяцігоддзя (у 2 знач.). Сямідзесяціпяцігадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярта́к, -вертака́, мн. -вертакі́, -вертако́ў, м. (уст.).

1. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля, дваццаць пяць капеек.

2. Чвэрць надзела (пра зямлю).

На жвірыстым чацвертаку нічога не расло.

|| прым. чацвертако́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць вуглоў. Пяцівугольны пакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)